Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


(эфір 12 верасьня)
Мы атрымалі тэкст заявы амэрыканскага дарадцы ў Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва у Эўропе Эндру Стайнфалда наконт перасьледу апазыцыі ў Беларусі. Выступаючы перад Пастаяннай радай АБСЭ, Стайнфалд адрэагаваў на закіды з боку намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Мартынава на адрас амбасадара ЗША ў АБСЭ Дэвіда Джонсана.

Мартынаў паведаміў Джонсану, што ягоныя згадкі пра палітычных вязьняў у Беларусі не адпавядаюць фактам. У сваім выступленьні ў Вене ў мінулы чацьвер Эндру Стайнфалд заявіў, што Джонсан прадставіў дакладныя факты і ня можа быць гаворкі пра скажэньне. Ён нагадаў, што ў турмах надалей знаходзяцца Клімаў, Кудзінаў і Лявонаў, што надалей незакончаныя судовыя працэсы ў справе Чыгіра, Статкевіча і Шчукіна. Стайнфалд нагадаў, што надалей невядомы лёс зьніклых людзей: Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадзкага.

Галоўнае, адзначыў Эндру Стайнфалд, што беларускія ўлады ня робяць нічога, каб іх знайсьці. Амэрыканскі дарадца у АБСЭ назваў таксама апошнія факты: грашовае пакараньне нібыта за абразьлівую публікацыю Валерыя Шчукіна, затрыманьне ў першыя дні верасьня сябраў партыі БНФ, якія зьбіралі подпісы пад пэтыцыяй аб незалежнасьці Беларусі і арышт 4 верасьня Аляксандра Кандзюкова, які заклікаў да байкоту выбараў, а таксама ператрус офісу Таварыства Беларускай Мовы ў Воршы 5 верасьня.

На падставе гэтых фактаў Стайнфалд лічыць, што перасьлед апазыцыі ў Беларусі працягваецца.

Вольга Караткевіч, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG