Сёньня ўначы над паселішчам Баравуха, што паблізу Наваполацка, залунаў
бел-чырвона-белы сьцяг.
Зьяўленьне нацыянальнай беларускай сымболікі ў Баравусе – не такая ўжо
рэдкая зьява. Тым ня менш гэтым разам жыхары паселішча, што ішлі ранкам
на працу, былі ўражаныя. Перш за ўсё памерамі сьцяга – яго даўжыня дасягала
двух з паловай мэтраў, а таксама і месцам вывешваньня. Сьцяг быў прымацаваны
да тэлефоннга кабэля, што злучае два дзевяціпавярховікі, і таму зьняць
яго зь верхатуры ўяўляецца справай праблематычнай.
Сёньня ж ад ранку кіраўнік тамтэйшай суполкі Кансэрватыўна-хрысьціянскай
партыі БНФ Анатоль Каханчык знайшоў пад дзьвярыма сваёй кватэры цыдулку,
у якой паведамлялася, што сьцяг ваывешаны ў гонар угодкаў Слуцкага збройнага
чыну. Баравускі Мірон паведаміў таксама, што ворагам беларушчыны ніколі
ня ўдасца зьнішчыць нашыя старажытныя сымбалі і памяць пра герояў Случчыны.
На момант перадачы матэрыялу бел-чырвона-белы сьцяг яшчэ лунаў у восеньскім
небе.
Вінцэсь Мудроў, Наваполацак
Самае папулярнае
1