Досьвед назіраньня за выбарамі ў гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”,
будзе ўлічаны пры распрацоўцы канцэпцыі падрыхтоўкі назіральнікаў на будучых
прэзыдэнцкіх выбарах. Гэтую працу ўзяла на сябе Каардынацыйная рада назіраньня
за выбарамі, якую ўзначальвае Мечыслаў Грыб.
Кіраўніцтва Каардынацыйнае рады ўпэўненае ў тым, што ў Беларусі нарэшце
створаная сыстэма назіраньня за выбарамі. Больш чатырох тысячаў чалавек
амаль ва ўсіх раёнах краіны назіралі за выбарамі ў гэтак званую “Палату
прадстаўнікоў”.
Але ня ўсё атрымалася так, як было першапачаткова задумана. Напрыклад,
выпісалі каля шасьці тысячаў пасьведчаньняў, але частка людзей пад ціскам
уладных структураў адмовілася ад працы, шэраг назіральнікаў ня быў дапушчаны
на ўчасткі, некаторыя вырашылі, як кажуць, “не сьвяціцца” да прэзыдэнцкіх
выбараў.
І тым ня менш, назіральнікамі была зробленая вялікая справа. Менавіта
яны даказалі, што вынікі выбараў у шмат якіх акругах былі сфальшаваныя.
Факты фальшаваньня, сабраныя назіральнікамі, сталі падставаю да звароту
ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь з аспрэчваньнем вынікаў выбараў у 25
акругах.
Аналіз працы назіральнікаў даў магчымасьць падрыхтаваць канцэпцыю назіраньня
за прэзыдэнцкімі выбарамі. Пра яе асаблівасьці нашаму радыё распавёў намесьнік
старшыні Каардынацыйнае рады назіраньня за выбарамі, ён жа старшыня Ўсебеларускага
клюбу выбаршчыкаў Уладзімер Гудзеяў.
(Гудзеяў: ) “Перш-наперш нам трэба набраць неабходную для паўнамаштабнага
назіраньня колькасьць назіральнікаў. А гэта каля 15 тысяч чалавек. Значная
колькасьць з гэтых 15 тысяч чалвек трэба мець у мястэчках і вёсках з тым,
каб накіраваць іх на ўсе выбарчыя участкі Беларусі. Настпуная задача, якую
трэба вырашыць тым грамадзкім структурам, якія прымуць удзел у будучым
нагляданьні, гэта навучаньне наглядальнікаў”.
Гэта быў намесьнік старшыні Каардынацыйнае рады назіраньня за выбарамі
Ўладзімер Гудзеяў.
Акрамя гэтых трох кірункаў, перад Радаю пастаўленыя і тры задачы — падрыхтаваць
ня толькі назіральнікаў, але й зборшчыкаў подпісаў; падвысіць іхную кваліфікацыю;
ахапіць назіраньнем усю, без выключэньняў, тэрыторыю Беларусі.
Уладзімер Глод, Менск
Самае папулярнае
1