Першамайскі суд Менску адклаў разгляд зыску тэлежурналіста
Яраслава Беклямішчава да кіраўніцтва Дзяржаўнае тэлерадыёкампаніі ў аднаўленьні
на працы.
Падставаю для пераносу стаў недахоп дакумэнтаў. Юрысконсульт тэлекампаніі,
у прыватнасьці, не прынес у суд нават зьвесткі пра заробкі Беклямішчава.
Нагадаем: Яраслаў Беклямішчаў быў звольнены з працы пасьля выхаду ў
эфір праграмы “Крок” з удзелам кінарэжысэра Юрыя Хашчавацкага 9 сакавіка.
На наступны дзень ён быў звольнены – як яму паведамілі, за тое, што загадзя
не папярэдзіў кіраўніцтва кампаніі пра асобаў, якія будуць удзельнічаць
у перадачы.
Разгляд гэтае справы павінен адбыцца 14 чэрвеня.
Любоў Лунёва, Менск
Самае папулярнае
1