Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Разгляд справы “Беларуская Асацыяцыя маладых палітыкаў супраць Міністэрства юстыцыі” адкладзены на 20 ліпеня. Такое рашэньне прыняла сёньня судзьдзя Вярхоўнага Суду Беларусі спадарыня Сакалоўская з прычыны таго, што двое з чатырох прадстаўнікоў Асацыяцыі не зьявіліся на судовае паседжаньне.

Канфлікт паміж Міністэрствам юстыцыі і грамадзкай арганізацыяй доўжыцца ўжо больш за год. Міністэрства не зарэгістравала БАМП на той падставе, што ейны статут, нібыта, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Прэзыдэнт Асацыяцыі Аляксандар Цынкевіч у інтэрвію нашаму карэспандэнту адверг прэтэнзіі міністэрства. Цынкевіч не выключае, што Міністэрству юстыцыі загадана не рэгістраваць БАПМ.

Беларуская Асацыяцыя маладых палітыкаў – недзяржаўнае аб’яднаньне, асноўная мэта якога – ажыцьцяўленьне адукацыйных праграмаў для маладых актывістаў палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў у галінах паліталёгіі, эканомікі й права.

Ягор Маёрчык, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG