Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы стагодзьдзя - Мінулы век у памяці сучасьнікаў


Лёсам мне было суджана пабачыць краіну, пра якую чытала ў кніжках, бачыла ў фільмах. Гэта – цудоўная, дзіўная, дзівосная краіна Індыя.
Чаму я туды трапіла, чаго я туды паехала? Відаць таму, што я ўвесь час, як і іншыя людзі, шукаю, што ёсьць ісьціна, што ёсьць шчасьце.
Увесь час мяне турбуе пытаньне, навошта я ёсьць у гэтым сьвеце.

Карацей, я паехала ў Індыю. Трапіла я ў Дэлі. Першыя мае ўражаньні: я не магла сабе ўявіць, што так можа ўсё пераплясьціся – людзі, коні, зьверы ў адно відовішча. Вочы нешта просяць, людзі на цябе наскокваюць, рыкшы, машыны, ўсё пераблыталася. Здаецца, стагодзьдзі сышліся ў адно месца.І што мяне адразу ўразіла, гэта экзотыка. Незвычайныя дрэвы, прырода і побач галеча, сьметнікі, хаты-сьметнікі, кучы дзяцей, каровы, у якіх тырчаць рэбры, галодныя сабакі.

Карацей, адчуваньні былі вельмі складаныя, балючыя, таму што такое вось – экзотыка і побач – твары людзей прыгожыя, у вачах – дабрыня і пяшчота, і, адначасова, кожны просіць, каб нешта яму падаў, пашкадаваў.

Але аднойчы, я ішла па вулічках, набрала сабе бананаў, сумка была ў мяне вялізная, ішла я сабе, ні аб чым ня думала і, раптам, чую, ў маёй сумцы нешта шавеліцца. Я паглядзела, гляджу, у сумцы сядзіць маленькая малпа. Я перапалохалася, адкуль яна ўзялася, і што гэта такое. Гляджу вакол. І з ўсіх бакоў на мяне наляцела куча малпаў.
Паглядзела нагару, а яны з даху. Маленькія такія з доўгімі хвастамі.
Адчулі, відаць, нейкія вібрацыі, што іх сяброўка знайшла ў мяне бананы. І мяне з усіх бакоў абчапілі гэтыя малпы. Гляджу, што рабіць, куды бегчы ці раздаваць ім бананы? Побач нікога не было. Але я стала, суцішыласяі кажу: “Наце, ешце. Мяне не чапайце, мне ўжо трэба ісьці дахаты”. Мяне пакінулі. Праўда я ўжо без бананаў вярнулася дадому. Прыйшлося ўсё вытрасьці, выкалаціць з сумкі.

Але вось так, як і ў людзей, нічога няма ў іх, і лётаюць гэтыя малпы і вось так зьнянацку навальваюцца на людзей.

Галіна Прыма

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG