Паводле Белстату, рост спажывецкіх цэн у 2012 годзе склаў 21,8%. Харчовыя тавары падаражэлі на 25,1%, нехарчовыя — на 10,3%, паслугі — на 36,1%.
Такім чынам, афіцыйна ўлады ўклаліся ў свой прагнозны паказчык гадавога павелічэньня коштаў на 19-22%.
У тым ліку ў студзені кошты павысіліся на 1,9%, у лютым — на 1,5%, у сакавіку — таксама на 1,5%, у красавіку — на 1,7%, у траўні — на 1,6%, у чэрвені — на 1,8%, у ліпені — на 1,3%, у жніўні — на 2,3%, у верасьні — на 1,3%, у кастрычніку — на 1,8%, у лістападзе — на 1,7% , у сьнежні — на 1,4%.
Сярод харчовых тавараў больш за ўсё падаражэлі
сярод нехарчовых —
сярод паслуг —
Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі вырасьлі за год на 21%, сельскагаспадарчай — на 29,3%, у тым ліку ў расьлінаводзтве — на 62,6%, у жывёлагадоўлі — на 20,8%. Кошты ў будаўніцтве павялічыліся на 35,4%, пры гэтым будаўніча-мантажныя працы падаражэлі на 42,2%.
У 2011 годзе спажывецкія кошты вырасьлі на 108,7%, паведамляе БелаПАН.

- алькагольныя напоі (на 62,3%),
- пшанічная мука (на 43,4%),
- хлеб і хлебабулачныя вырабы (на 42,2%),
- масла (на 31,1%),
- бульба ( на 25,6%),
сярод нехарчовых —
- мэдыкамэнты (на 27,8%),
- пісьмовыя прылады (на 25,1%),
- бэнзін (на 23,3%),
- ровары і матацыклы (на 14,4%),
- гадзіньнікі (на 13,8%),
- дываны і дывановыя вырабы (на 13,7%),
сярод паслуг —
- санаторна-аздараўленчыя (на 89,6%),
- тэатраў і канцэртных заляў (на 72,1%),
- вышэйшай адукацыі (на 69%),
- кінатэатраў і відэасалёнаў (на 54,6%).