Распаўсюднікаў чутак пра дэвальвацыю беларускага рубля шукае Камітэт дзяржбясьпекі. На сайце сілавой структуры ўдакладняецца, што 4 студзеня з сэрвэру на тэрыторыі Індыі зьдзейсьненая «хакерская атака» з выкарыстаньнем рэсурсаў тэлефонных апэратараў. Больш за тысячу абанэнтаў Velcom і МТС праз ананімныя смс-рассылкі атрымалі паведамленьні, што ад 8 студзеня курс даляра складзе 14 340 рублёў, эўра — 18 116 рублёў. Пры гэтым стацыянарны нумар 306-00-02, зь якога рассылаліся СМС, належыць кантакт-цэнтру Нацбанку Беларусі. Але ў цэнтрабанку адмаўляюць нават тэарэтычную магчымасьць падобнай «уцечкі».
Ня бачаць падставаў для панікі і фінансісты, занятыя ў дзяржаўнай сфэры. Эканаміст Генадзь Чупрыкін кажа, што — прынамсі бліжэйшым часам — падставаў для таго, каб рубель рэзка абясцэніўся, няма:
«У дадзеным выпадку нашаму курсаўтварэньню нічога не пагражае. Прынамсі на бліжэйшыя месяцы мы прагназуем стабільнасьць — вядома ж, зь невялікімі ваганьнямі курсаў. Але гэта ўсё ў рамках абсалютна нармальнага, адэкватнага працэсу. У любым выпадку падставаў да панікі няма. Так, былі праблемы з умацаваньнем беларускага рубля. Цалкам аб’ектыўна, што цяпер назіраецца невялікае аслабленьне курсу. Але ў любым выпадку гэта ўсё — разумныя ваганьні. Перакананы, што ў бліжэйшыя месяцы ніякіх глябальных дэвальвацый, нічога надзвычайнага ня будзе».
Каб зьмікшаваць панічныя настроі, Нацыянальны банк рэкамэндаваў дзяржаўным і камэрцыйным банкам забясьпечыць валютай усе абменныя пункты, каб задаволіць падвышаныя «апэтыты» на даляры, эўра, расейскія рублі. Але ці хопіць на гэта рэзэрваў?
Згодна з мэтодыкамі вылічэньня Міжнароднага валютнага фонду, за сьнежань 2012-га золатавалютныя рэзэрвы Беларусі скараціліся амаль на 113 мільёнаў даляраў і цяпер крыху перавышаюць 8 мільярдаў даляраў. Сярод асноўных прычынаў у самім Нацбанку называюць пагашэньне зьнешніх і ўнутраных фінансавых абавязаньняў, а таксама — зьмяншэньне кошту золата на міжнародным рынку.
Акрамя таго, цягам 2013 году Беларусь павінна выплаціць больш за 3 мільярды даляраў па раней узятых пазыках і па працэнтах. Крыху меншая сума прыпадае на 2014 год. Як адаб’юцца гэтыя фактары на курсе беларускага рубля — камэнтуе фінансавы аналітык Валеры Палхоўскі:
«Думаю, што ў 2013 годзе мы будзем бачыць плаўную дэвальвацыю. Але яна, хутчэй за ўсё, будзе насіць дастаткова мяккі характар, не такі заўважны, як у 2011-м. Вядома, існуюць пэўныя апасеньні адносна таго, што мы сёлета будзем павінны выплочваць зьнешнія даўгі, перадусім Міжнароднаму валютнаму фонду. Але ў той жа час мы будзем мець магчымасьць гэтыя даўгі часткова рэфінансаваць. Дакладней, як бы рэфінансаваць, таму што мы ж яшчэ атрымаем два траншы ад Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у агульнай суме дзесьці на 880 мільёнаў даляраў. І гэтыя грошы, у прынцыпе, таксама можна накіраваць на пагашэньне даўгоў перад МВФ».
Аднак недавер да фінансавай сыстэмы застаецца, найперш — на ўзроўні насельніцтва. Цягам працяглых сьвятаў істотна паправілі сваё матэрыяльнае становішча прадпрымальнікі, занятыя ў сфэры гандлю. Некаторыя прызнаюцца, што цягам двух навагодне-калядных тыдняў зарабілі столькі ж, колькі за ўвесь год. Аднак несьці грошы ў банк, каб мець прыбытак ад працэнтаў, рызыкуюць ня ўсе. Як кажа адзін са сталічных гандляроў, нашмат спакайней перавесьці прыбытак у валюту, чым рызыкаваць зьберажэньнямі на рахунках:
«Ня бачыў, каб нехта пабег у банк, разьлічваючы на нейкія працэнты. Няма ж гарантыі, што ўсё з чарговай дэвальвацыяй не пераўтворыцца ў пыл. Альбо што грошы не „прыватызуе“ падатковая. Таму лепш перавесьці ў валюту ды хаваць пад матрацам. Вось як будзе ў Лукашэнкі, у бюджэце абсалютная празрыстасьць і мы будзем ведаць, што ў краіне ёсьць толькі адзін бюджэт, а не прэзыдэнцкі фонд, параўнальны зь дзяржаўным бюджэтам, то сытуацыя, можа, і зьменіцца. Бо будзе яскравы прыклад, каб і астатнія беларусы гэтаксама мелі свае празрыстыя рахункі. І ўсе з задавальненьнем будуць дэманстраваць, што ў іх празрысты бюджэт. Можа, хтосьці нават стане мэцэнатам. Пакуль жа людзі ня маюць да дзяржавы ніякага даверу».
Год таму за беларускі рубель давалі 8450 рублёў. Але тады нацыянальная валюта ўмацоўвалася: 20 кастрычніка 2011-га, пасьля першых таргоў на адзінай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы, курс зафіксаваўся на адзнацы 8680 рублёў. Цяпер беларускі рубель зноў у непасрэднай блізкасьці ад паказьніка, вызначанага рынкавым шляхам.

Ня бачыў, каб нехта пабег у банк, разьлічваючы на нейкія працэнты. Няма ж гарантыі, што ўсё з чарговай дэвальвацыяй не пераўтворыцца ў пыл