Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэйтынгу найбольш карумпаваных – Аліеў і Пуцін


Першае месца OCCRP надаў прэзыдэнту Азэрбайджану Ільхаму Аліеву; у «пяцёрцы» таксама прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў і прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін. Прозьвішча самога Лукашэнкі ў рэйтынгу не фігуруе.

Сям'я азэрбайджанскага прэзыдэнта Ільхама Аліева пасьлядоўна захоплівае акцыі найбольш прыбытковых сфэрах, яна мае свае долі ў банках, будаўнічых кампаніях, тэлефаніі, а таксама ў золатараспрацоўцы. Сям'я Аліевых таксама набывае нерухомасьць за мяжой, у тым ліку – у Чэскай Рэспубліцы.

Насэр Кальмэндзі і ягоныя сыны лічацца галоўнымі фігурамі ў сфэры наркатрафіку і кантрабанды цыгарэт у Альбаніі. У 2012 годзе ЗША ўнесла Кальмэндзі ў сьпіс міжнародных злачынцаў, Інтэрпол выдаў міжнародны ордэр на ягоны арышт. У верасьні ягоны сын Элвіс быў арыштаваны па падазрэньні ў замаху на забойства і іншых злачынствах, і правёў каля месяца ў турме. Два іншыя сыны былі арыштаваныя і асуджаныя за напад і незаконны гандаль зброяй.

Былы прэзыдэнт і прэм'ер-міністар Міла Джуканавіч у СМІ Чарнагорыі часта разглядаецца як карумпаваная фігура. Увогуле, сама Чарнагорыя лічыцца адной з найбольш карумпаваных краінаў Эўропы, якую Джуканавіч і яго сям'я цягам амаль дзесяцігодзьдзя разглядалі як прыватную ўласнасьць. Журналісты абвінавачваюць Джуканавіча ў тым, што падкантрольныя яго сям'і банкі фінансуюцца з дзяржаўных рэзэрваў.

Пераабраньне на пасаду прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў 2012 годзе супала са «справай Магніцкага», вынікам якой было прыняцьце Кангрэсам ЗША адмысловага закону з «чорным сьпісам» асобаў, якія маюць дачыненьне да гібелі Магніцкага, які расьсьледаваў факты карупцыі.

2012 год ня быў удалым для Міраслава Мішкавіча, самага багатага ў Сэрбіі бізнэсоўца і ўладальніка актываў, якія складаюць прыблізна 6 адсоткаў эканомікі Сэрбіі. Ён быў арыштаваны паводле абвінавачваньня ў махлярстве. Мішкавіча і некалькіх ягоных партнэраў падазраюць у прысваеньні 36 мільёнаў даляраў у працэсе прыватызацыі кампаніі па будаўніцтве аўтамабільных дарог. Мішкавічу, які добра пачуваў сябе пры Мілошавічу, заўсёды ўдавалася, дзякуючы вялізным грошам, уцерціся ў давер да палітычных лідэраў, але падобна, што гэтым разам ён зайшоў занадта далёка.

Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў даўно мае імідж рэпрэсіўнага дыктатара. У 2012 годзе дачка Карымава патрапіла ў карупцыйны скандал на сотні мільёнаў, зьвязаны з ліцэнзіяй на паслугі мабільнай сувязі.

Дарка Шарыч з 2010 году знаходзіцца ў вышуку Інтэрполу з 2010 году з-за трафіку дзьвюх тонаў какаіну. Цягам некалькіх гадоў Шарыч удзельнічаў у непразрыстай прыватызацыі сэрбскіх кампаніяў і кантраляваў значную частку эканомікі Бялграду. Цяпер Шарыч знаходзіцца «ў бягах», але няма ніякіх сьведчаньняў, што гандаль наркотыкамі запаволіўся.

Рэйтынг складаўся паводле апытаньня 60 журналістаў і 15 сродкаў масавай інфармацыі і дасьледчых арганізацыяў, якія ўваходзяць у склад Цэнтру.

Мэта Цэнтру, як паведамляецца на ягоным сайце – дапамагчы людзям зразумець, як карупцыя і арганізаваная злачыннасьць у іх рэгіёне ўплываюць на паўсядзённае жыцьцё. Цэнтар зьяўляецца сумесным праектам недзяржаўных, некамэрцыйных дасьледчых цэнтраў і незалежных СМІ ў рэгіёнах Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі. Офіс Цэнтру месьціцца ў Сараеве (Босьнія і Герцагавіна)і, у пераліку ўдзельнікаў - цэнтры журналісцкіх расьсьледаванняў у Босніі і Герцагавіне, а таксама ў Баўгарыі і Сэрбіі, расейская «Новая газета», украінская «The Kyiv Post», студыя лібэральнага маніторынгу ў Грузіі, іншыя СМІ і дасьледчыя арганізацыі, а таксама асобныя журналісты. У пераліку, прадстаўленым на сайце Цэнтру, не пазначаныя СМІ альбо крыніцы з Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG