На гэтыя пытаньні адказваюць эканаміст Леанід Злотнікаў і экспэрт Лібэральнага клюбу Антон Болтачка.
За кошт чаго Беларусь зьбіраецца выплачваць доўг?
Валер Карбалевіч: «Гэтым годам сытуацыя ў эканоміцы складвалася ня лепшым чынам, а наступным годам экспэрты прадказваюць яшчэ большыя складанасьці. Найперш, на 2013 выпадае пік выплаты вонкавага доўгу. Як Беларусь зможа выплаціць доўг?»
Леанід Злотнікаў: «Пры жаданьні заўсёды можна знайсьці грошы. Напрыклад, можна прадаць нейкія прадпрыемствы і атрымаць грошы. Пры актыўным пераходзе на рынкавыя адносіны і МВФ можа даць крэдыт».
Карбалевіч: «Лукашэнка паабяцаў, што ніякіх рынкавых рэформаў ня будзе».
Злотнікаў: «Калі жыцьцё прымусіць, то ён памяняе свае намеры. „Белтрансгаз“ Лукашэнка таксама не хацеў прадаваць, але пад пагрозай дэфолту быў вымушаны гэта зрабіць».
Антон Болтачка: «Выплата доўгу наступным годам цалкам рэальна. У нас цяпер самыя высокія золатавалютныя рэзэрвы — больш за 8 мільярдаў даляраў. Затым будуць крэдыты ад Расеі. І гэтага павінна хапіць. А калі не, то цягам месяца можна будзе прадаць нешта з актываў».
Карбалевіч: «Але ж міністар фінансаў Харкавец адзначаў, што трэба альбо праводзіць рэфінансаваньне пазыкаў, альбо браць новы крэдыты».
Болтачка: «Бо ён ня хоча чапаць золатавалютныя рэзэрвы. Бо ад яго патрабуюць іх захаваць і адначасова вырашыць праблему з даўгамі. Але ж нядаўна мы жылі з 4 мтльярдамі даляраў золатавалютных рэзэрваў».
Злотнікаў: «Ня ўсё так проста. Трэба мець на ўвазе дзьве акалічнасьці. Па-першае, гэтым годам былі падвышаны грашовыя даходы насельніцтва — на 18%. А прадукцыйнасьць працы павысілася толькі на 2%. А каб падтрымаць гэтае павялічанае спажываньне насельніцтва, патрэбна валюта. Бо патрэбна больш тавараў, а на іх вытворчасьць патрэбен імпарт, то бок, для гэтага трэба валюта. Па маіх разьліках, для падтрыманьня цяперашняга ўзроўню спажываньня патрэбна 3-5 млрд даляраў. І яна будзе праядацца.
Па-другое, наступным годам патрэбна вяртаць ня толькі дзяржаўныя даўгі, але і даўгі беларускіх суб’ектаў гаспадараньня. Таму я больш скептычны, наконт наступнага году, чым мой суразмоўца».
Якім будзе гандлёвае сальда і абменны курс рубля?
Карбалевіч: «Пасьля таго, як гісторыя з „растваральным“ бізнэсам закончылася, замежнагандлёвае сальда пайшло ў мінус. Як гэта адаб’ецца на абменным курсе беларускага рубля?»
Болтачка: «Беларускае замежнагандлёвае сальда вернецца да свайго нармальнага стану. То бок, як і папярэднія гады, да адмоўнага паказчыка. Па гандлю гэта мінус 4-6 млрд даляраў.
Думаю, першыя паўгода аб’ём паставак расейскай нафты не зьменшыцца. А ў другім паўгодзьдзі павялічыцца попыт Кітая і Індыі на нашы калійныя ўгнаеньні.
У любым выпадку, гэты чыньнік будзе ціснуць на абменны курс рубля. Дэвальвацыя будзе плаўнай. Паводле пляну курс павінен апусьціцца да ўзроўню 9100 рублёў за даляр. Але калі даходы насельніцтва ня будуць замацаваны ў банкаўскай сыстэме праз высокую працэнтную стаўку, то рубель можа дэвальвавацца да 11 тысяч.
Злотнікаў: «З жніўня сальда адмоўнае па таварам, а праз два месяцы яно стала адмоўнае ўвогуле, з улікам і тавараў, і паслугаў. Праблема ў тым, што зьнізіўся аб’ём сусьветнага гандлю. Апошнія месяцы ў Беларусі пачалі расьці складзкія запасы.
Да таго ж можа пачацца ўплыў уступленьня Расеі ва Усясьветную гандлёвую арганізацыю. На расейскі рынак прыйдуць замежныя кампаніі. І беларускія прадпрыемствы, кшталту „Мілавіцы“ могуць страціць гэты рынак.
У суме, каб падтрымаць цяперашні ўзровень жыцьця, Беларусі спатрэбіцца 10-11 млрд даляраў. Дзе іх узяць? 2 млрд даляраў можа пазычыць Расея, 1 млрд — Кітай. А дзе яшчэ? Прыватызацыя? Сытуацыя не такая простая, як абрысаваў мой суразмоўца, а напружаная».
Ці рэальна выканаць валавыя паказчыкі наступным годам?
Карбалевіч: «Наступным годам заплянаваны рост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) на 8,5%. Пры тым, што ў 2012 годзе гэты паказчык дасягне толькі 2%. Ці рэальныя гэтыя пляны?»
Болтачка: «Любы паказчык у беларускай эканоміцы можа быць выкананы — ці намалёваны, ці стымуляваны. І ВУП можа вырасьці на 8,5%. Пытаньне толькі ў тым, якой цаной.
Ідзе барацьба паміж ведамствамі. Адміністрацыя прэзыдэнта настойвае на росьце валавых паказчыкаў. А міністар эканомікі Снапкоў, кіраўніца Нацбанку Ермакова даводзяць, што пры такім росьце ВУП разбурыцца макраэканамічная стабільнасьць. Нацбанк плянуе праводзіць жорсткую крэдытна-грашовую палітыку, трымаць стаўку рэфінансаваньня на ўзроўні звыш 30%. Думаю, удасца пераканаць прэзыдэнта ў тым, што лепш макраэканамічная стабільнасьць, чым пагоня за валавымі паказчыкамі. Бо ў адваротным выпадку 2011 год можа паўтарыцца (вялікая інфляцыя, дэвальвацыя і інш.)».
Злотнікаў: «У другім паўгодзьдзі гэтага году ў беларускай эканоміцы адбываецца абвал, падзеньне ВУП, аб’ёму прамысловай прадукцыі. Гэты спад незаўважны, бо Белстат дае паказчыкі ў параўнаньні з мінулым годам, а не параўноўвае другое паўгодзьдзе гэтага году з першым паўгодзьдзем. Таму цяжка ўявіць, як можа адбыцца рост валавых паказчыкаў наступным годам».
Болтачка: «Я б назваў гэты працэс, пра які кажа сп. Злотнікаў, не спадам, а натуральным ачышчэньнем эканомікі ад „растваральнага“ бізнэсу. Бо рост ВУП ў першым паўгодзьдзі адбываўся за кошт нафтаперапрацоўкі. Таму цяпер проста адбываецца вяртаньне да нормы».
Злотнікаў: «Гэта не зусім так. Толькі трэць аб’ёму падзеньня ВУП ў другім паўгодзьдзі адбылося за кошт растваральнікаў. Спадам ахоплены і іншыя галіны вытворчасьці. Напрыклад, на БелАЗе двухмесячны выпуск машын — на складзе. Мінулым годам гэтага не было».