Па той бок амапаўскага шыхта (2)
Што плошча можа супрацьпаставіць моцы сілавых структураў? Гвалт у аўтазаках і пастарунках – выплюх нянавісьці, вынік беспакаранасьці ці тэхніка падаўленьня волі да супраціву? Чаму ў 2011 годзе ў Беларусі пачалі катаваць палітычных вязьняў? Ці варта падпісваць прашэньні аб памілаваньні? Над гэтымі тэмамі ў Праскім акцэнце разважаюць былы начальнік менскага СІЗА № 1, палітычны эмігрант Алег Алкаеў, праваабаронца Валер Шчукін і карэспандэнт Свабоды Алег Грузьдзіловіч.