«Душа лістападу» — паэтычны роздум аўтаркі пра сутнасьць творчасьці і чалавечага быцьця ў няпростым і зьменлівым часе, пра тыя вечныя духоўныя арыенціры, якія задаюць высокі нябесны вэктар зямному чалавечаму існаваньню, пра незгасальныя патрыятычныя ідэалы, што асьвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй. Вядучыя матывы кнігі дапаўняе адмысловы разьдзел перакладаў «Старапольскае рэха Беларусі», які складаюць творы знакамітых аўтараў беларуска-польскага культурнага памежжа канца ХVIII—XIX стагодзьдзяў, знакавыя ў сваім часе і актуальныя для разуменьня культурнай поліфанічнасьці айчыннай літаратуры.
Прэзэнтуемая кніга — дзявятая ў творчым лёсе Ірыны Багдановіч. Да яе былі «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Альбом першаклясьніцы» (для дзяцей, 2003), «Сармацкі альбом» (2004), «Прыватныя рымляне: вершы і пераклады» (2006); манаграфіі «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэньня» (2001).
У праграме прэзэнтацыі «Душы лістападу» — выступленьні вядомых літаратуразнаўцаў, удзельнікаў гуртка маладых паэтаў «Альтанка», музыкаў. Пачатак імпрэзы а 17-й. Адрас — вуліца Максіма Багдановіча, 13.