Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд на падставе агавору?


У Берасьцейскім раённым судзе пачаўся працэс над актывістам руху «За свабоду» Віталём Каўшом, якога абвінавачваюць у спрыяньні нелегальнай міграцыі.

17 сьнежня судзьдзя Мікалай Сянько задаволіў хадайніцтва абвінавачанага пра дадатковае азнаямленьне з матэрыяламі справы і адклаў працэс да 27 сьнежня.

Эпізод справы пра спробу нелегальнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы выхадцамі зь Індыі, у якім нібыта браў удзел Віталь Коўш, адбыўся яшчэ ў траўні. Паводле сьледзтва, актывіст руху «За свабоду» падвёз да мяжы нелегальных мігрантаў зь Індыі і паказаў ім кірунак да мяжы.

Віталь Коўш сваю віну не прызнае. Што да нелегалаў, якіх затрымалі беларускія памежнікі, то ўвосень у інтэрнэце зьявіліся іх заявы пра тое, як іх катаваньнем прымусілі паклёпнічаць на невядомых ім людзей. Суд пакуль ня ўлічвае гэтыя сьведчаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG