Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такое жыцьцё: у Горадні ўжо віншуюць з Новым годам


Такое жыцьцё: у Горадні ўжо віншуюць з Новым годам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Традыцыйны парад Дзедаў Марозаў адбыўся 14 сьнежня ў Горадні.

Дзеды Марозы маршыруюць па Горадні ў сьнежні штогод. Сярод іх па-ранейшаму ёсьць жанчыны. Зьбіраюцца ўсе на плошчы Савецкай, дзе, дарэчы, стаіць катэдральны касьцёл, на фоне якога відна навагодняя яліна. Ідуць яны традыцыйным маршрутам, як кажуць некаторыя бацькі дзецям — да іншага «дзедушкі» — Леніна, каля статуі якога стаіць другая гарадзкая сьвяточная яліна. Сёлета сфатаграфавацца зь Дзедам Марозам пажадалі студэнткі зь Нігерыі, якія першы год вучацца ў Горадні.

Рубрыка «Такое жыцьцё» — гэта спробы фільмаваць жыцьцё такім, якое яно ёсьць. Разам з карэспандэнтамі Свабоды здымаюць і чытачы нашага сайту. Найлепшыя дасланыя ў рэдакцыю відэа адзначаюцца прызам.

Каб даслаць сваё відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё», пішыце на пошту rferl.minsk@gmail.com з пазнакай «Такое жыцьцё» — аўтары найлепшых дасланых відэа атрымліваюць невялікую HD-камэру ў падарунак.

Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG