«Глядзеў выступ Пуціна, адсочваў, і яно мне вельмі спадабалася. Правільна было сказана, што шлях дэмакратыі мусіць быць толькі цывілізаваны. То бок толькі тыя палітычныя сілы, якія выконваюць закон, якія адстойваюць нацыянальныя інтарэсы сваёй краіны і свайго народу — толькі яны маюць права на існаваньне. І гэта дакладна, бо ўсе дэструктыўныя сілы, якія клічуць да бунтаў, да рэвалюцый, як у Расеі, гэтак і ў нас, — на самой справе ня хочуць нічога добрага. Бо само зьяўленьне сілы, якая хоча крыві, бунту, рэвалюцыі, развалу, — гэта да добрага не прывядзе. Таму мне словы Пуціна пра дэмакратыю блізкія.
Што тычыцца Беларусі. Наша партыя вельмі падтрымлівае адзіную эканамічную прастору і ўвогуле стварэньне ЭўрАзЭС. Мы перакананыя, што нам, усім гэтым краінам, давядзецца ўніфікаваць шмат якія пытаньні, у тым ліку і шлях да дэмакратыі. Мы лічым, што першае, з чаго трэба пачынаць, і што будзе зроблена, бо іншага шляху няма, — гэта пераход на партыйныя сьпісы пры выбарах у парлямэнт. Гэта будзе сапраўдны крок для разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, палітычных партыяў і ў цэлым дэмакратыі».