Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень правоў чалавека: Беларусь па-ранейшаму бяспраўная


Рада па правах чалавека ААН
Рада па правах чалавека ААН

10 сьнежня — Дзень правоў чалавека. У гэты дзень у 1948 годзе была прынятая Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека. А сам Дзень правоў чалавека быў зацьверджаны Генэральнай Асамблеяй ААН у сьнежні 1950 году.

Беларусь сёлета была на слыху ва ўсім сьвеце з-за пакараньня сьмерцю Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава, якіх суд прызнаў вінаватымі ў зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім мэтро 10 красавіка 2010 году.

Беларусь ужо традыцыйна называецца ў ліку найгоршых краінаў у розных рэйтынгах і дакладах, датычных дэмакратычных свабодаў у сьвеце.

Праваабарончая арганізацыя Freedom House у дакладзе «Свабода прэсы 2012» залічае Беларусь да краінаў, дзе стан свабоды СМІ найгоршы — яна была на 193-м месцы ў сьпісе 197 краінаў. Горай са свабодай прэсы, чым у Беларусі, было толькі ў Эрытрэі, Узбэкістане, Туркмэністане і Паўночнай Карэі.

Amnesty International у дакладзе аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце ў 2011 годзе гаворыць аб тым, што абмежаваньні, накладзеныя на свабоду слова, аб’яднаньняў і сходаў у Беларусі, сталі яшчэ больш жорсткімі. Праваабарончая арганізацыя ўдакладніла: працягваліся выкананьні сьмяротных прысудаў; вязьні сумленьня заставаліся за кратамі і падвяргаліся катаваньням і іншым відам жорсткага абыходжаньня; права на справядлівы суд было абмежаванае; у краіне адсутнічала сыстэма незалежнага маніторынгу месцаў пазбаўленьня волі.

У штогадовай справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце ў разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, сярод іншага гаворыцца:

«Найбольш значнымі праблемамі ў галіне правоў чалавека па-ранейшаму застаюцца: няздольнасьць грамадзянаў зьмяніць уладу; сыстэма, пазбаўленая прынцыпу стрыманьня і процівагі, у якой улады дапускаюць частыя і сур’ёзныя злоўжываньні; палітычна матываванае пазбаўленьне волі сотняў людзей на працягу года. Акрамя таго, улады да гэтага часу не прадставілі справаздачы аб палітычна матываваным зьнікненьні людзей у мінулым.

Сярод іншых праблемаў з правамі чалавека — злоўжываньні з боку сілаў бясьпекі, якія зьбівалі затрыманых і дэманстрантаў, ўжываньне празьмернай сілы для разгону мірных дэманстрантаў і, паводле паведамленьняў, катаваньні і/або жорсткае абыходжаньне падчас сьледзтва і ў турмах. Умовы ў турмах заставаліся надзвычай дрэнныя
».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG