Зіму яны зноў сустракаюць на вуліцы, хоць мясцовыя ўлады заяўлялі пра арганізацыю прытулку для бамжоў яшчэ год таму — у сьнежні 2011 году.
Дамы для начлегу Гомельскі аблвыканкам рэкамэндаваў арганізаваць ня толькі ў абласным цэнтры, але і ў Мазыры, Рэчыцы, Жлобіне, Сьветлагорску.
Аднак ніводнай начлежкі ў рэгіёне ўлады так і не адкрылі.
Гомельскі бомж Вячаслаў, былы сьлесар-сантэхнік фабрыкі «8 сакавіка», лічыць мінулую марозную ноч больш-менш удалаю:
«Сёньня я спаў у падвале, у падвале ў мікрараёне „Гомсельмаш“. Пакуль яшчэ ніхто не выганяў. Сантэхнікі зайшлі й сказалі так: „Толькі не засьмечвай!“ Пакуль нічога ня еў. Зараз паеду ў Валатаву. Людзі мне хлеб купляюць і варэньне даюць».
Гарадзкі валацуга згодзен нават нейкую капейчыну заплаціць, абы мець цяпло й дах над галавою — няхай гэта будзе начлежка ці хоць які іншы прытулак:
«Нават заплаціць грошы, дык я б заплаціў. Там тры тысячы ці пяць — што я, не знайду такіх грошай? Дык я б заплаціў і хоць бы на мяккай пасьцелі паспаў. А так я што, выпіў — і кладуся дзе папала. Ну, дзе прыйдзецца. Куды залез, там і кладуся».
Сяргей, які працуе на Прывакзальным рынку, кажа, што ўзімку ў моцныя маразы хуткая дапамога забірае ў ваколіцах абмарожаных бамжоў:
«Вось тут колькі разоў бачыў я, як хуткая забірала. Зараз дамафоны, падвалы зачыняюць. А дзе яму? Ён пад пад’ездам сядзе, і ўсё. А калі яшчэ выпіў, то заснуў і замерз. Сёньня, здаецца, цёпла, а ўночы — мароз. Яны прыходзяць да мяне й пытаюць, ці ёсьць у мяне што. Я іншы раз, калі не даем, ім аддаю. Садавіну падгнілую вывожу — яны забіраюць».
Гаражане неадназначна ставяцца да бамжоў. Далёка ня ўсе ім спачуваюць. Многія глядзяць на валацугу прыкладна так, як і спадарыня Тамара:
«Я не дапамагаю: ён сам сабе зладзіў такое жыцьцё. У мяне быў знаёмы. Ён з Гомеля заехаў ва Ўкраіну. Яго сястра знайшла, апранула, абула, працу знайшла. А ён усё адно стаў бамжом, пайшоў бамжаваць. У выніку яго забілі й пахавалі».
У абласным камітэце працы, занятасьці й сацыяльнай абароны насельніцтва сьцьвярджаюць, што начлежку для бамжоў маюць адкрыць да наступнай зімы — хіба што ў сьнежні 2013 году:
«Выдзелены будынак пад так званы дом начнога знаходжаньня. На стадыі экспэртызы знаходзіцца праект. Такі аб’ект у нас будзе на вуліцы Дворнікава, у мікрараёне „Гомсельмаш“. Рашэньне прынятае, на кантролі. Я думаю, што пытаньне гэтае закрыем. Асобны цэнтар будзе ў наступным годзе».
Спадзевы ў сацыяльнай службы сёлетняй зімой — на прытулак сясьцёр Маці Тэрэзы, якім апякуецца каталіцкая парафія, на супрацоўнікаў Чырвонага крыжа, якія ўзімку іншы раз пакормяць бяздомных.
А пакуль ля сьметнікаў, на засьнежаных дварах бамжы шукаюць пустыя бутэлькі здаваць, выкінуты харч, каб неяк перажыць зіму.
Нават інваліды, якіх улада не прызнала інвалідамі, выходзяць на засьнежаныя вуліцы, каб папрасіць у гараджан міласьціну. Прынамсі, так робіць цяпер і Сяргей Пасыпкін, інвалід без абодвух ступакоў:
«Інваліднасьць мне не даюць, бо ў мяне няма афіцыйнай прапіскі. З аблвыканкаму міліцыя мяне проста вытурыла. І сказалі, што наступны раз мяне зачыняць у „дурку“».