У панядзелак 26 лістапада кантралёр Людміла Шахліна працавала на маршруце гарадзкога аўтобуса № 2 Наваполацку і пацярпела ад пасажыра, які, як ён лічыць, заступіўся за «зайцоў». «Ці часта здараюцца падобныя канфлікты з пасажырамі?» — пытаюся ў Людмілы Ёсіфаўны.
Людміла Шахліна: «Розныя сустракаюцца. Канфліктаў, вядома, менш, чым нармальнага стаўленьня, бо прыстойных людзей больш. Але як толькі нецьвярозы пасажыр, дык — так, канфлікт магчымы».
Карэспандэнт: «Ці ёсьць дні, калі канфліктаў здараецца больш?»
Людміла Шахліна: «Звычайна ў пятніцу, у другую зьмену, напярэдадні выходных».
Карэспандэнт: «Як можа кантралёр абараніцца ад агрэсіўных пасажыраў?»
Людміла Шахліна: «Ніяк. Мы зусім не абароненыя. Толькі калі выклікаюць нарад міліцыі, а да таго — ніяк».
Карэспандэнт: «Ці выплачваюць вам на працы нейкія кампэнсацыі пасьля падобных інцыдэнтаў?»
Людміла Шахліна: «Нічога».
Карэспандэнт: «Хаця б у выглядзе прэмій?»
Людміла Шахліна: «Нічога, абсалютна нічога».
Карэспандэнт: «А збольшага праца кантралёра — добра аплочваецца ці не?»
Людміла Шахліна: «Гэтага я вам не скажу. Прабачце, я вельмі занятая».
Супрацоўнік «Віцебскаблаўтатрансу» на ўмовах ананімнасьці пракамэнтаваў «Свабодзе» сытуацыю з агрэсіяй пасажыраў адносна кантралёраў, захадамі дзеля бясьпекі кантралёраў і стаўленьнем да іхнай працы грамадзянаў.
«Мы, „Віцебскаўтатранс“ зьяўляемся адкрытым акцыянэрным таварыствам, але амаль увесь пакет акцыяў знаходзіцца ў Міністэрства транспарту. А паводле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях толькі працаўнікі дзяржаўных устаноў маюць права складаць пратаколы аб адміністрацыйных парушэньнях. У выніку ў нас рукі зьвязаныя. Кантралёр можа прыняць пэўныя меры альбо адносна кандуктара, які не прадаў квітка, альбо кіроўцы, калі той узяў грошы, а квіток ня выдаў. А адносна „зайца“ кантралёр нічога ня можа, акрамя як патрабаваць аплаціць штраф. Патрабуе, а тыя нам пішуць скаргі ў адказ, скардзяцца на грубасьць. А што да выпадкаў хуліганства, як у Наваполацку, з гэтым потым разьбіраецца міліцыя. Такое ў нас і ў Віцебску бывала».
Карэспандэнт: «А як абараніцца кантралёру ад агрэсіі пасажыраў?»
«Як абараніцца? Можа, грамадзкую думку падключыць? Калі б пасажыры пачалі абурацца, што мы аплацілі праезд, а ты — не. Магчыма, гэтак? Але ўжываць сілу ў адказ мы ніяк не рэкамэндуем, нават забараняем гэта рабіць».
Карэспандэнт: «Але грамадзкая думка не заўсёды на баку кантралёраў. Вось падчас гэтага інцыдэнту ў Наваполацку амаль ніхто не заступіўся за кантралёра».
«Так, бывае і такое».
Карэспандэнт: «У вас дэфіцыт кантралёраў ці іх працуе дастаткова?»
«У нас дэфіцыт усяго: кіроўцаў, кандуктараў, кантралёраў. У краіне ўвогуле вельмі нізкая кампэнсацыя затрат на гарадзкія і прыгарадныя перавозкі. Таму мы ня можам утрымліваць вялікі штат кантралёраў, тым больш калі яны фактычна нічога ня могуць зрабіць супроць «зайца».
Паводле суразмоўцы, кантралёр у Віцебскай вобласьці зарабляе ад 2 да 2,5 мільёна рублёў.
Паводле зьвестак з агенцтва продажу квіткоў «Менсктранс», ільготай на бясплатны праезд у гарадзкім транспарце карыстаюцца вучні, калі яны едуць да навучальнай установы і назад, а таксама вэтэраны Айчыннай вайны і ваенных канфліктаў. Міліцыянты і вайскоўцы ільготамі на гарадзкі транспарт не карыстаюцца.

«Віцебскаблаўтатранс» пра напад на кантралёра: «У нас і ў Віцебску такое бывала»