Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацк: затрымалі хлопца, які цягаў за валасы кантралёрку


На маладзёна, які цягаў за валасы кантралёрку ў аўтобусе ў Наваполацку, пачалі крымінальную справу. Яго вінавацяць у гвалце супраць чалавека, які выконвае службовыя абавязкі.

Пра гэта Эўрарадыё паведамілі ў наваполацкай міліцыі.

Справу ўжо перадалі ў Сьледчы камітэт па Наваполацку. Хлопец, які цягаў за валасы кандуктарку быў цьвярозы, кажуць у міліцыі. Ён патлумачыў свой учынак тым, што заступіўся за дзяцей.

Цяпер яму пагражае штраф, альбо папраўчыя працы, ці арышт да 6 месяцаў. Магчымыя таксама абмежаваньне ці пазбаўленьне волі да 5 гадоў.

Інцыдэнт, якія адбыўся ў аўтобусе, быў зьняты на відэа і патрапіў у інтэрнэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG