Супрацоўнікі ўправы Сьледчага камітэту па горадзе Менску, якія праводзяць расьсьледаваньне па факце зьбіцьця Васіля Сарочыка, адмовілі яму ў прысутнасьці грамадзянскага прадстаўніка падчас допыту, які праводзіўся напярэдадні.
Пісьмовую заяву пра тое, што ён адмаўляецца ад удзелу ў сьледчым экспэрымэнце і далейшым удзеле ў расьсьледаваньні без прысутнасьці адваката, Васіль Сарочык падаў у Сьледчы камітэт уласнаручна, а зараз піша яшчэ адно хадайніцтва.
Сарочык: «Яны прынялі заяву, сказалі — маўляў, шукайце адваката. Адвакат ужо ёсьць, але трэба яшчэ заключыць зь ім дамову. Разам з „Плятформай“ таксама пішам хадайніцтва, каб у сьледчым экспэрымэнце ўдзельнічалі журналісты. Трэба раскруціць гэтую справу цалкам, бо могуць ці падмануць, ці яшчэ што. Бо верыць на слова, асабліва міліцыі — ну іх да д’ябла».
У інфармацыйна-асьветнай установе «Плятформа», якая падтрымлівае Васіля Сарочыка юрыдычна, заяўляюць: тое, што прадстаўніцы «Плятформы» не далі прысутнічаць на допыце пацярпелага ў Сьледчым камітэце ў якасьці грамадзянскага прадстаўніка, і сталася падставаю не давяраць правамернасьці далейшых дзеяньняў адносна Васіля Сарочыка.
Алена Красоўская-Касьпяровіч: «Натуральна, мы асьцерагаемся ціску на Васіля Мікалаевіча з боку органаў, якія праводзяць праверку. Бо практычна на сто адсоткаў упэўненыя, што яны не зацікаўленыя, каб разабрацца, што сапраўды адбывалася ў Ленінскім РУУС. Каб гарантаваць Васілю Іванавічу бясьпеку, разам зь ім было прынятае рашэньне, што ў яго будзе адвакат, які будзе ўсюды яго суправаджаць».
Тым часам наступствы здарэньня з Васілём Сарочыкам закранулі і аўтастаянку, дзе ён працуе. Вось што паведаміў Васіль Сарочык:
«Ой. Тут увогуле вайна. Тут усіх дапытваюць праз тэлефон, у Ленінскі РУУС нікога не выклікаюць. Прыехалі, узялі сьпісы ўсіх нашых сталых кліентаў і зараз тэлефануюць — усіх дапытваюць. На рынку „Сьвелта“ таксама дапытваюць, хоць мы ніякага дачыненьня да рынку ня маем — Бог ведае што тут творыцца. Але ўсе мяне падтрымліваюць. На стаянцы падтрымліваюць, кажуць — пярэварацень у пагонах, яе судзіць трэба. А так — усё нармальна».
У аддзеле міліцыі Ленінскага раёну Менску ад камэнтароў у справе Васіля Сарочыка па-ранейшаму адмаўляюцца.