Заяўку падавалі 15 лістапада старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і лідэр слуцкай партыйнай суполкі Віталь Амяльковіч.
Меркавалася, што апроч актывістаў Партыі БНФ у акцыі возьмуць удзел прадстаўнікі руху «За свабоду», руху салідарнасьці «Разам», руху «За волю», Маладога Фронту.
Янукевіч: «Дазволу няма, аднак цяпер шырокае кола тых, хто плянаваў браць удзел, абмяркоўвае магчымасьці вандроўкі па мясьцінах, зьвязаных са слуцкімі паўстанцамі. То бок мы хочам усё ж паехаць на Случчыну, без аніякіх фармальных атрыбутаў ускласьці кветкі да памятных мясьцінаў. Ад масавых мерапрыемстваў вымушаныя ўстрымацца.
Факт адмовы ўладаў даць дазвол на мітынг у Слуцку вельмі прыкры. Ён сьведчыць пра тое, што палітыка стварэньня абмежаваньняў для дзейнасьці партыяў і арганізацыяў працягваецца ў Беларусі. Тое, што на мінулых выходных КХП БНФ правяла падобную акцыю, — вельмі добра. Але разам з гэтым ёсьць факт ліміту, якім карыстаецца ўлада: адна акцыя — на Дзяды, адна акцыя — на Слуцкі збройны чын. Хачу адзначыць, што ў ранейшыя гады мы атрымлівалі дазвол і праводзілі мітынг у Слуцку».