Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяг ад Мірона — героям Слуцкага збройнага чыну


У ноч з 25 на 26 лістапада каля аўтастрады ўздоўж віцебскага мікрараёну на лініі электраперадач зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.

Паводле апазыцыянэра Барыса Хамайды, які спасылаецца на вартыя даверу крыніцы, да сьцягу была прымацавана цыдулка. Зьмест яе такі: «У гадавіну Слуцкага паўстаньня ўсе мае думкі пра лёс нашай Бацькаўшчыны.

Сёньня час патрабуе вельмі мужных і моцных духам людзей, зьяднаных беларускай нацыянальнай ідэяй, каб у любы момант абараніць незалежнасьць нашай Радзімы. Мы павінны быць вартымі герояў Слуцкага збройнага чыну. Жыве Беларусь!Жыве вечна! Мірон».

Сьцяг правісеў усю ноч і зьнік толькі раніцай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG