Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Пачобута працягнулі да 21 сьнежня


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў прэсавы сакратар Сьледчага камітэту па Гарадзенскай вобласьці Сяргей Шэршаневіч.

Тэрмін сьледзтва пераносілі ўжо некалькі разоў, прычыны пераносу сьледзтва не агалошваюцца.

«Сьледзтва працягнутае для правядзеньня дадатковых сьледчых і працэсуальных дзеяньняў. Для дачы аб’ектыўнай ацэнкі дзеяньням абвінавачанага прызначаны шэраг лінгвістычных эксьпертызаў», — заявіў Шэршаневіч пазьней Інтэрфаксу.


Андрэй Пачобут, карэспандэнт польскай «Gazety Wyborczej», абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

21 чэрвеня ў ягонай кватэры ў Горадні правялі ператрус і забралі кампутары. Самога Пачобута пасадзілі ў гарадзенскі СІЗА, дзе ён прабыў да 30 чэрвеня, пасьля чаго быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе.

Як апавёў «Свабодзе» Пачобут, увесь гэты час яго ніхто не выклікаў на допыты, бо яшчэ ў СІЗА ён адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG