Паводле слоў Мясьніковіча, праблемным пытаньнем застаецца балянс па нафце на 2013 год.
«У мяне заплянаваная тэлефонная размова зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Пакуль тыя аб’ёмы нафты, якія прагаворваюцца на ўзроўні намесьніка старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі, нас не задавальняюць, і ёсьць важкія аргумэнты, чаму. Нават з улікам таго, што мы дамовіліся, што каля 3 мільёнаў тон нафтапрадуктаў у наступным годзе мы будзем перадаваць на рынкавых умовах для Расейскай Фэдэрацыі», — гэтак зазначыў Мясьніковіч на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.
Як паведамляе прэсавая служба апошняга, Мясьніковіч атрымаў на нарадзе даручэньні адносна далейшай працы па гэтым кірунку.
Мясніковіч выказаў спадзеў, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, якія вырабляюць нафтапрадукты эўрапейскай якасьці, у мадэрнізацыю якіх ўкладзены вялікія сродкі, будуць працаваць эфэктыўна і з поўнай загрузкай.
Беларусь разьлічвае на пастаўкі ў 2013 годзе 23 мільёнаў тон нафты, Расея прапануе толькі 18 мільёнаў тон. Сёлета Расея мае паставіць у Беларусь 21,5 мільёна тон.