Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 мільёны тоны нафты з Расеі атрымае Беларусь у 2013 годзе


Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер ураду Ўладзімер Сямашка. Гэта вынік перамоваў зь віцэ-прэм’ерам РФ Аркадзем Дварковічам.

«У 2013 годзе мы дамовіліся, што гэта будзе 23 млн тон, пярэчаньняў не пачулі. У мяне ёсьць усе падставы казаць, што гэта будзе лічба 23 млн тон», — кажа Сямашка. Пра заявы першага віцэ-прэм’ера паведамляе Інтэрфакс.

Таксама Расея пагадзілася паставіць у IV квартале дамоўленую раней колькасьць нафты — каля 5 мільёнаў тон. Гэты аб’ём заставаўся пад пытаньнем пасьля таго, як выкрылася інфармацыя пра беларускі бізнэс з растваральнікамі-разбаўляльнікамі.

Уладзімер Сямашка таксама паведаміў, што Беларусь гатовая пастаўляць у наступным годзе нафтапрадукты на расейскі рынак. «Аднак калі гэта будзе на рынкавых умовах», — падкрэсьліў Сямашка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG