Намесьнік начальніка ўпраўленьня ДАІ Менску Канстанцін Страх і начальнік ДАІ Фрунзенскага раёну Юрый Жыхараў падалі рапарты аб адстаўцы ў сувязі зь нядаўняй гібельлю ў аварыі 9-гадовага вучня. 15 лістапада на нарадзе па пытаньні рэфармаваньня МУС Аляксандр Лукашэнка даручыў «жорстка разабрацца» зь менскай Дзяржаўтаінспэкцыяй. Ці палепшыў Аляксандар Лукашэнка свой імідж умяшаньнем у гэтую сытуацыю? Ці можна сказаць, што трагедыя набыла асаблівы рэзананс менавіта таму, што кіроўца, які зьбіў хлопчыка, езьдзіў на дарагім аўтамабілі? На гэтыя пытаньні адказвае мэдыйны аналітык Паўлюк Быкоўскі.
— Гэтае здарэньне набыло вялікі грамадзкі рэзананс — ягоным вынікам сталі адстаўкі кіраўнікоў ДАІ. Ці можна сказаць, што ўлада рэагуе на такія гучныя справы? Ці можна лічыць, што сам Аляксандар Лукашэнка прыслухаўся да таго рэзанансу, што быў выкліканы гэтай трагедыяй, і ўмяшаўся ў сытуацыю менавіта з гэтай прычыны?
— Наколькі я памятаю, Лукашэнка заўсёды зьвяртае ўвагу на падобныя настроі ў грамадзтве й спрабуе рэагаваць так, каб ён выглядаў гарантам справядлівасьці. Магчыма, прамых падставаў, каб звальняць гэтых чыноўнікаў ДАІ не было. Тое, што гэтыя людзі самі падалі ў адстаўку — можна меркаваць, што гэта не абавязкова была іхняя асабістая ініцыятыва. Магчыма, ім «параілі» гэта зрабіць. У дадзеным выпадку гэта накладаецца на настроі грамадзтва. У выніку задаволеныя і ўлады, і людзі атрымалі пэўны адказ уладаў, убачылі, што ўлады рэагуюць. Таму гэта вельмі падобна на тое, як магла б сытуацыя разьвівацца ў дэмакратычнай краіне.
— Ці можна сказаць, што Лукашэнка сваім умяшаньнем набыў сабе новыя іміджавыя пункты? А другое — ці набыла б гэтая гісторыя такі гучны рэзананс, калі б кіроўца, які зьбіў хлопчыка, ня быў за рулём дарагога аўтамабіля?
— Зараз цяжка сказаць, ці набыў Лукашэнка новыя пункты. Але відавочна, што, як мінімум, ягоны рэйтынг пасьля гэтага не пагоршыўся. Што тычыцца другой часткі пытаньня, то, сапраўды, марка машыны стала важным чыньнікам у абмеркаваньнях, на гэта ўсе зьвярнулі ўвагу ў сацыяльных сетках і на сайтах. Так заўсёды бывае — калі існуе нейкі маркер, што гэты чалавек не майго сацыяльнага слою, не маёй нацыі, — то вельмі лёгка асуджаць чужога чалавека. І гэта момант тут, як звычайна, спрацаваў.