Два з паловай дзесяткі гарадзкіх бадзягаў і проста беспрацоўных міліцыя прывезла а 10-й гадзіне ў лесапаркавую зону паблізу вуліцы Барыкіна. Яны зграбалі тут апалае лісьце, гальлё й рознае сьмецьце.
Дзьве кабеты сярэдняга ўзросту, адна зь якіх — інвалід на мыліцах, ня надта рады такому занятку:
«Мы ля царквы былі. Міліцыя загадала: паехалі, мы вашыя адбіткі здымем. Пару гадзін — і адпусьцім вас. Затрымалі блізу 7 гадзіны — і сюды прывезьлі. Няхай вязуць назад: мы ня хочам працаваць. Нам абед ня трэба, мы й так добра ядзім».
Маёр міліцыі апавёў, што зьбіраць бамжоў у раёне пачалі з самага ранку:
«Ад адміністрацыі Савецкага раёну быў аўтобус. З паловы на шостую асабовы склад райаддзелу ўнутраных спраў зьбіраў у Савецкім раёне гэтых асобаў. Звычайна яны гуртуюцца ля сьметнікаў, прыёмных пунктаў другаснай сыравіны, а таксама ля крамаў, якія рана адчыняюцца і гандлююць недарагім віном».
Былога прафэсійнага кіроўцу, які страціў сталую працу, як ён кажа, з прычыны аслаблага зроку, міліцыя сапраўды засьпела ля пункту здачы другаснай сыравіны:
«Здаваў мэтал. У аўтобус міліцыя пасадзіла — і сюды, працаваць прымусілі. Гэта парушэньне правоў чалавека. Я сам зараблю. Што мне за іхнюю пайку тут працаваць дзень?»
Забясьпечыць бадзягаў абедам у выглядзе разагрэтага пюрэ «Ролтан», мясных кансэрваў, гарбаты зь печывам улады чамусьці абавязалі таварыства Чырвонага крыжа.
Спэцыяліст раённай камунальнай службы, за якую бамжы прыбіралі лесапаркавую зону, патлумачыў, што ў іх няма нават такога артыкула выдаткаў — на абеды:
«У нас на гэта няма такіх артыкулаў выдаткаў, як арганізацыя харчаваньня. Чырвоны крыж гэтым займаецца».
Прадстаўніца Чырвонага крыжа Валянціна Палонская, у сваю чаргу, апавяла: «Арганізатар акцыі — адміністрацыя Савецкага раёну. Чырвоны крыж запрасілі на яе партнэрам. Пасьля таго як асобы бяз пэўнага месца жыхарства прыбяруць тэрыторыю, Чырвоны крыж дасьць ім гарачую ежу. У халодны час, я думаю, гэта актуальна для людзей, якія ня маюць доступу да гарачых страваў, — даць ім гарачую ежу».
Спадар Міхась начаваў мінулую ноч у знаёмага. Сталай працы ён ня мае, займаецца падпрацоўкай, часьцей за ўсё рамонтам. На ўмовах абедаў прыбіраць тэрыторыю яму не даспадобы:
«Я толькі падняўся. Адзеўся на працу — і яны зайшлі, трое міліцыянтаў. Паехалі — дзеля высьвятленьня асобы. Пасадзілі ў аўтобус. І вось: калі ня будзеш працаваць, значыць, завязем у ізалятар часовага ўтрыманьня альбо трапіш пад дубінал. Так і сказалі! Гэта проста міліцэйская сваволя. Парушэньне Канстытуцыі, парушэньне правоў чалавека. Прыехаць, забраць і запалохваньнем, пагрозамі я павінен тут, як раб. Гэта прыніжальна. Кожная праца павінна аплочвацца. А пакарміцца — я й сам пакармлюся».