Амаль месяц таму расейскі бок заяўляў, што ў Беларусі «растварылася» 1,5 мільярда даляраў. Цяпер расейскі міністар энэргетыкі заявіў у інтэрвію газэце «Ведомости», што сума стратаў значна большая — да 2,5 мільярда даляраў. Столькі страціў расейскі бюджэт ад прыхаванага продажу нафтапрадуктаў у трэція краіны пад выглядам растваральнікаў. Маскоўскі экспэрт, загадчык сэктару эканамічнага дэпартамэнту Інстытуту энэргетыкі і фінансаў Сяргей Агібалаў сказаў: сума расьце, бо ўлічылі яшчэ і пастаўкі змазачных матэрыялаў. А калі лічыць за ўвесь пэрыяд, ад 2008 году, то гэтая лічба можа вырасьці яшчэ больш:
«Перамовы рухаюцца ня самым простым чынам. І беларускаму боку патрэбныя дадатковыя стымулы. І падвышэньне гэтай ацэнкі — адзін з дадатковых стымулаў для перамоваў. Хутчэй гэта нейкі інструмэнт ціску на перамовах. Але, так ці інакш, гэтыя страты ўлічваюцца, і кампэнсацыя можа быць хутчэй нефармальная. Адзін з варыянтаў — гэта пастаўкі бэнзіну зь Беларусі ў Расею. І, натуральна, пытаньне прыватызацыі, якое доўга ўзгадняецца, сумесных прадпрыемстваў і ацэнка кошту актываў. І гэтая сума будзе вісець падспудна ва ўсіх гэтых перамовах і прымацца да ўвагі».
Паводле падлікаў кіраўніка аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леаніда Заікі, насамрэч «растварылася» 2,5 мільярда даляраў, а не паўтара, як месяц таму заявіў расейскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч.
«Гэта такая ў значнай ступені псыхалягічная ацэнка. Бо 2,5 мільярда — беларусы будуць адбівацца і не заплацяць. А 1,5 мільярда наскрабуць. У 2013 годзе нас чакаюць выплаты — 3 мільярды па зьнешніх пазыках і 2 мільярды за хімію з нафтай. Таму 5 мільярдаў трэба аддаваць. Што могуць зрабіць чыноўнікі, палітыкі? Прададуць народную ўласнасьць. Гэта прасьцей: прадалі і зрабілі выгляд, што так і трэба. Чаму пачалі гаворку кіраўнікі пра продаж калійнага камбінату? Рыхтуюць грамадзкую думку».
Экспэрт у галіне энэргетыкі Тацяна Манёнак лічыць, што калі Расея запатрабуе гэтых грошай, то іх павінны аддаваць і расейскія кампаніі, якія займаліся гэтым бізнэсам.
«Калі б у гэтай схеме ня ўдзельнічалі расейскія кампаніі, то, відавочна, такіх страт расейскі бюджэт бы не панёс. Таму калі патрабаваць гэтыя грошы, то трэба патрабаваць ня толькі ад Беларусі, але і ад расейскіх кампаній, падзяліць, напэўна. Гэта даволі складана. Трэба юрыдычна даказаць, што яны нешта парушалі. А даказаць будзе вельмі складана».
Паводле Леаніда Заікі, расейскаму боку варта назваць прозьвішчы тых, у чыіх кішэнях «растварыліся» гэтыя мільярды.
«Назавіце канкрэтных асобаў, і няхай яны асабіста выплачваюць. І няма чаго прад’яўляць прэтэнзіі Беларусі. Беларусь зь яе 9 мільёнамі ня мае ніякіх адносінаў да гэтых хітрыкаў. Няхай расплачваюцца тыя эканамічныя суб’екты, якія займаліся гэтымі хітрыкамі».
Пакуль экспэрты не бяруцца казаць, ці поўнасьцю Расея задаволіць заяўку беларускага боку на пастаўку 23 мільёнаў тон нафты ў наступным годзе. Перамовы працягнутыя да канца гэтага месяца. Але афіцыйны Менск вымушаны будзе прыняць умовы, бо альтэрнатыўных крыніцаў нафты ня мае. 12 лістапада падчас сустрэчы са студэнтамі Лукашэнка заявіў, што задаволены ўмовамі паставак расейскіх энэрганосьбітаў у Беларусь. Леанід Заіка так адрэагаваў на гэта:
«Чаго тады купляў нафту ў палкоўніка Чавэса па 800 даляраў? Калі ў той час у Расеі можна было купіць па 420? Беларусам муцілі галаву. Вядома, задаволены. Навошта тады пераплацілі паўтара мільярда даляраў вэнэсуэльцам і азэрбайджанцам? Гэта што, была цана амбіцый? Паказаць фігу расейцам?»