Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не дзяліце Курапаты


Ганна Соўсь і Мая Кляшторная. Шэсьце на Курапаты.
Ганна Соўсь і Мая Кляшторная. Шэсьце на Курапаты.
Мяне вельмі расстроіў апошні канфлікт вакол Курапатаў. Гэта быў канфлікт не паміж уладай і грамадзтвам, не паміж ахвярамі і катамі.

Гэта непрыгожы канфлікт з абвінавачаньнямі ў супрацоўніцтве з КДБ па-за прынцыпам прэзумпцыі невінаватасьці. Неэтычны канфлікт з абвінавачваньнямі ў вандалізме і выклікам міліцыі. Агідны канфлікт.

Асабліва крыўдна, што гэта гучыць з вуснаў людзей, якіх я вельмі паважаю. Зянон Пазьняк, адкрывальнік Курапатаў, непахісны маральны аўтарытэт што тычыцца гэтага мэмарыялу. Я перакананая, што яму баліць за Курапаты, што для яго гэта справа жыцьця.

Сябры КХП БНФ, на талокі якіх я не адзін год хадзіла ва ўрочышча і была сьведкам іх ахвярнай і добрасумленнай працы дзеля ўшанаваньня памяці нявінна забітых карнікамі НКВД. Я перакананая, што ім баліць за Курапаты, што яны гатовыя дзеля гэтага месца, сымбалю на любыя ахвяры.

Ігра Кузьняцоў, які не адзін год кожнага 29 чысла разам з паплечнікамі ў Курапатах ушаноўваў памяць ахвяраў сталінскага рэжыму. Я перакананая, што яму баліць за Курапаты, што ён працуе дзеля гістарычнай праўды.

Як чалавек, якому таксама баліць за Курапаты, і які знаёмы і зь Зянонам Станіслававічам, і з многімі сябрамі КХП БНФ, і з Ігарам Кузьняцовым, я перакананая, што шмат людзей, у тым ліку і сваякоў ахвяраў хацелі б, каб гэты канфлікт спыніўся, каб абодва бакі забыліся на ўсе ўзаемныя абвінавачаньні і скончылі гэтую ганебную спрэчку. Дзеля Курапатаў...

Не дзяліце Курапаты. Месца і працы там усім хопіць...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG