Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі маладафронтаўца Яроменка

абноўлена

Уладзімер Яроменак
Уладзімер Яроменак
У Менску на плошчы Незалежнасьці затрыманы маладафронтавец Уладзімер Яроменак. Былы палітвязень знаходзіцца ў РАУСе Маскоўскага раёну.

Намесьнік старшыні «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка сказаў карэспандэнту «Свабоды», што Ўладзь быў затрыманы на плошчы Незалежнасьці ля помніка Леніну. Сувязі зь ім цяпер няма. Ён не выключае, што гэта магло быць зьвязана з падрыхтоўкай пэрформансу да 7 лістапада.

У траўні 2011 году Ўладзь Яроменак быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня 2010 году і памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам праз 3 месяцы. З таго часу актывіста некалькі разоў каралі адміністрацыйнымі арыштамі. Сёлета ў траўні Першамайскі суд Менску прысудзіў актывісту год прэвэнтыўнага нагляду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG