Старшыні «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча не аказалася ані ў гарадзенскай, ані ў жодзінскай, ані ў магілёўскай турмах, куды сёньня зьвярталіся людзі, якія шукаюць палітыка. Актывісты не выключаюць, што палітвязьня возяць па розных транзытных турмах, каб мацней націснуць на яго.
5 лістапада аднавіліся пошукі лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, якога 30 кастрычніка выязны мазырскі суд вырашыў накіраваць з калёніі ў адну з трох «крытых» турмаў. У якую, сваякам не паведамілі і дагэтуль ня кажуць.
Гарадзенец Алесь Кіркевіч спрычыніўся да пошукаў у Гарадзенскай турме, якая напярэдадні разглядалася маладафронтаўцамі як найбольш верагоднае месца зьняволеньня Дашкевіча. Аднак на 5 лістапада такі прагноз ня спраўдзіўся:
«Хадзілі ў пятніцу мінулую і сёньня. На раніцу яго там не было, гэтак сказалі. Тут магчымыя два варыянты. Або ня кажуць, або ён трапіў у зацяжны этап, гэтак званую «кругасьветку». Калі беспрычынна чалавека возяць па розных турмах, каб зацягнуць час ягоных пакутаў, бо гэта можна прыраўняць да катаваньняў».
У другой палове дня магілёўскі палітык Зьміцер Салаўёў наведаў 4-ю магілёўскую турму, дзе таксама можа апынуцца Зьміцер Дашкевіч. Вынік такі самы:
«Хадзіў у турму, знайшоў, дзе там перадачы прымаюць і атрымліваюць дазволы на спатканьні. Яны паглядзелі свае картатэкі і не знайшлі. Супрацоўніца сказала гэтак: што калі ён транзытны, то такіх у картатэку не заносяць. А калі яго з мазырскай калёніі этапуюць сюды, у Магілёў, то яго пакуль няма. Магчыма, у дарозе».
Паводле Зьмітра Салаўёва, яму нават далі зьвесткі пра іншага вязьня, таксама Дашкевіча, які нядаўна яшчэ сядзеў у магілёўскай турме і днямі вызваліўся. «Але Зьмітра там, як кажуць, няма».
Нявеста Дашкевіча Наста Палажанка кажа, што і ў жодзінскай турме, паводле яе супрацоўнікаў, Зьмітра няма:
«У Жодзіне сказалі, што няма. Сёньняшніх сьпісаў яны яшчэ ня маюць, а сярод тых, хто быў да сёньня, яго няма. Калі яго няма ані там, ані там, значыць, у іх няма і мэты яго хутка кудысьці прывезьці. Год таму, у верасьні, зь ім было такое, яго везьлі гэтаксама доўга з калёніі ў Горках у калёнію ў Глыбокім, везьлі празь віцебскі ізалятар. Іх тады перасеклі з Саньнікавым. Нейкі час яны нават разам ехалі. Тады адбываліся розныя правакацыі, падсадныя людзі, нейкія псыхолягі КДБ, якія правакавалі на канфлікты. То бок зь імі працавалі, каб яны былі максымальна знэрваваныя. Я сядзела ў той час на сутках, а мой бацька надрукаваў ліст Зьмітра пра віцебскае СІЗА, дзе ён пісаў: «Ня думаў, што з гэтага выберуся». Такім чынам, этап сапраўды лічыцца такім выпрабаваньнем, калі чалавек самы безабаронны і прыдумаць можна што заўгодна».
6 лістапада Наста Палажанка зьбіраецца ісьці ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС, каб паспрабаваць даведацца, дзе цяпер Зьміцер Дашкевіч. Сёньня праз тэлефон такіх зьвестак у дэпартамэнце не давалі, як і на мінулым тыдні.