Людзі ўсклалі кветкі на ягоную магілу, запалілі зьнічкі ды прамовілі прачулыя словы пра прарочы талент песьняра з-над Нёманшчыны.
Калі невялікая грамада з кветкамі і сьвечкамі наблізілася да манумэнту, што ўзвышаецца над магілай клясыка беларускай літаратуры, восеньскае неба, зь якога напярэдадні ліў дождж, выясьнілася. І прысутныя ўбачылі ў гэтым асаблівы знак. Гаворыць паэт Васіль Зуёнак:
«Сёньня сонца падаравала Якубу Коласу такі дзень недарэмна, бо ўславіў ён і гэтую зямлю, і гэтае сонца і ўславіў той шлях, па якім мы павінны ісьці, не забывацца пра яго, памятаць, якімі шляхамі ішлі нашы дзяды і прадзеды. Якуб Колас будзе асьвятляць шляхі гэтыя новым і новым пакаленьням».
Шлях самога песьняра быў такі ж няпросты, як і шлях народа, дух якога ён выказаў сваім талентам на ўсю моц. Пра гэта гаварылі амаль усе выступоўцы. Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч:
«На яго шляху было і дзьве вайны, і рэпрэсіі 30-х, 40-х, 50-х гадоў. Якуб Колас — адзін зь першых беларусаў, які пацярпеў і прайшоў праз турму за сваю беларускасьць. Праз усё жыцьцё ён пранёс любоў да роднай зямлі, да роднай мовы. І ў свой апошні дзень ён напісаў ліст у ЦК КПБ у абарону беларускай мовы. Годны ўчынак. Годнае жыцьцё».
За нацыянальна-дэмакратычныя погляды царскі суд Расейскай імпэрыі пакараў маладога Коласа трыма гадамі зьняволеньня, якое ён адбыў у Менску ў Пішчалаўскай турме. Бальшавіцкая ўлада да такіх ідэалаў ставілася гэтак сама варожа, што адразу ж зразумеў былы сябра Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Гэта адцеміў у сваім выступе літаратуразнаўца Анатоль Сідарэвіч.
«Ён убачыў сутнасьць таго, што ёсьць, адразу зоркім вокам паэта. Ён робіць адкрыцьцё: «Кавалі другія, а ланцуг той самы». У 22-м годзе ён ужо друкуе кнігу з гэтымі вершамі — «Кавалі другія, а ланцуг той самы».
Зь сярэдзіны 1920-х Якуб Колас трапіў у поле зроку савецкіх рэпрэсіўных органаў. У 1925 годзе ў яго быў праведзены вобыск, а затым і допыт у сувязі з так званай «лістападаўскай справай», якая датычылася «контррэвалюцыйнай арганізацыі» на Случчыне. У 1930-я ціск на Якуба Коласа яшчэ больш узмацніўся. Яго адкрыта абвінавачвалі ў так званай нацдэмаўшчыне, у прапагандзе ідэй бяскласавасьці беларускай нацыі, знаходзілі ў творах ідэалізацыю кулацтва, хутарской гаспадаркі, перабольшваньне ролі інтэлігенцыі. У 1930 годзе Якуб Колас быў змушаны публічна каяцца ў палітычных «памылках». Былі арыштаваны і рэпрэсаваны блізкія сваякі паэта — дзядзька па матчынай лініі грамадзкі палітычны дзеяч, мовазнавец Язэп Лёсік, родны брат жонкі Коласа Аляксандар Каменскі. 6 лютага 1938 году ў доме пісьменьніка шукалі зброю, яго прымусілі ўзьняць рукі і стаць тварам да сьцяны. Якубу Коласу пагражаў арышт, аднак санкцыя на яго ад вышэйшага савецкага кіраўніцтва не была дадзена. Магчыма, з-за шырокай вядомасьці і народнага прызнаньня песьняра.
Сёньняшняе адзначэньне 130-годзьдзя Якуба Коласа не выглядала на сьвята ўсенародна прызнанага паэта, што адзначыў намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Эдуард Акулін.
«Мне здаецца, што сёньняшняе наша сьвята адбываецца неяк нелегальна, бо нават цэнтральны ўваход сюды чамусьці быў замкнёны. Але адабраць у нас Коласа, вялікага песьняра Беларусі, нікому ня ўдасца».