Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Васьковіч просіць, каб пра яго «не было ніякіх скаргаў»


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч просіць сваякоў даваць пра яго дазаваную інфармацыю.

Ліст палітвязьня Яўгена Васьковіча сваёй бабулі цытуе сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябрам якой ёсьць Васьковіч. Паводле гэтай інфармацыі, вязень просіць, каб у дачыненьні да яго «не было ніякіх скаргаў, ніякай самадзейнасьці».

«Тут жыву я, а ня вы … Ці хочаце мне нашкодзіць?», — піша Васьковіч.

Далей палітвязень удакладняе: «У прэсе пра мяне пісаць можна. Але — ня часта і толькі тое, што я ёсць зьняволены».

Таксама ён просіць, каб у прэсе не пісалі пра канкрэтны зьмест яго лістоў. Віншаваньні, лісты падтрымкі, агульная інфармацыя пра яго жыцьцё ў зняволеньні — такое кола тэмаў вызначае сам Васьковіч.

Паводле Анатоля Санаценкі, рэдактара «Бабруйскага кур’ера», дзе працаваў Яўген Васьковіч, «публікацыі пра яго ў друкаваных і электронных СМІ (а дакладней — пра некаторыя падрабязнасьці яго жыцьця ў турме) вельмі раздражняюць улады. І гэта нейкім чынам адбіваецца на самім палітвязьні», — піша сайт БАЖ.

Яўген Васьковіч адбывае пакараньне ў Магілёўскай турме. Юнака асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня за спробу падпалу будынку Бабруйскага КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG