Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Новы закон накіраваны на прывядзеньне нормаў закону «Аб пэнсійным забесьпячэньні» ў адпаведнасьць з Указам прэзыдэнта ад 18 сакавіка 2012 году № 136.
Гэты ўказ прадугледжвае прагрэсіўнае павелічэньне надбаўкі за працу без атрыманьня пэнсіі пасьля дасягненьня пэнсійнага ўзросту. За першы поўны год неатрыманьня пэнсіі яна будзе павялічаная на 6%, за другі — на 8%, за трэці — на 10%, за чацьвёрты — на 12%, за пяты і кожны наступны год — на 14%.
На думку эканаміста Льва Марголіна, гэта нейкая спроба палепшыць стан пэнсійнага фонду, у якім сродкаў катастрафічна бракуе:
«А што тычыцца гэтых прэміяў, я паспрабаваў падлічыць, колькі гадоў трэба пражыць чалавеку, каб кампэнсаваць страты, якія ён будзе мець, не атрымліваючы пэнсію 5 гадоў ці нават 1 год. У нашай рэчаіснасьці, калі шмат хто не дажывае нават да пэнсійнага ўзросту, думаю, вельмі вялікім попытам гэтая „паслуга“ дзяржавы карыстацца ня будзе. Бо гэта ж трэба пражыць яшчэ як мінімум 20 гадоў, каб кампэнсаваць тое, што ты за гэтыя 5 гадоў недаатрымаў. Для дзяржавы гэта, можа, такі змушаны крок, а з пэнсіянэраў гэта ніхто рабіць ня будзе».
Эканаміст Сяргей Чалы лічыць: гэта такое сарамлівае прызнаньне, што з пэнсійным забесьпячэньнем у дзяржаве праблемы, а павышаць пэнсійны ўзрост, патрэба ў чым відавочная, непрымальна дзеля палітычных матываў:
«Таму выдумляюцца такія вось паліятывы. У нас і так сярэдняя працягласьць жыцьця, прынамсі мужчынаў, меншая, чым узрост выхаду на пэнсію. А гэты захад у перакладзе на зразумелую мову азначае: „Працуйце да сьмерці“. Ня думаю, што гэтая прапанова можа кагосьці заахвоціць. Мяркую, што такіх добраахвотнікаў наагул ня будзе».