Літоўскія памежнікі затрымалі ў чацьвер найбольшую сёлета групу нелегалаў з Афганістану і Віетнаму – 21 чалавека, перадае партал DELFI.
Памежнікі Ігналінскага атраду Службы аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ) затрымалі самую шматлікую за апошні час групу нелегалаў – 21 чалавека. Затрыманыя нелегалы – з Афганістану і Віетнаму. Яны былі затрыманыя на мяжы зь Беларусьсю ў Ігналінскай раёне.
Як паведамляе САДМЛ, усе затрыманыя дастаўленыя на заставу Сьвянцяны. Замежнікі гавораць толькі на роднай мове, таму давялося прыцягнуць перакладчыка. Шэсьць нелегалаў прадставіліся грамадзянамі Афганістану, 15 – грамадзянамі Віетнаму. Усе афганцы папрасілі прытулку ў Літве.
У Ігналінскім атрадзе САДМЛ пачатае дасудовае расьсьледаваньне ў сувязі зь незаконным перасячэньнем мяжы. Нелегалаў потым разьмесьцяць у Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў у Падбродзьдзі.
Усяго сёлета літоўскія памежнікі затрымалі 98 нелегалаў зь Віетнаму і 51 з Афганістану.
* * *
На сустрэчы з прадстаўнікамі расейскіх рэгіянальных СМІ 16 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка заявіў, сярод іншага:
«Мы, як дурачкі, уласным коштам усё, што ідзе з Афганістану праз Расею, лавілі тут. Выбухоўка, радыеактыўныя матэрыялы, нарката. Мы тут усё адсейваем! Навошта нам гэта трэба? Яны ж не да нас ідуць! Яны ідуць праз Расею ў Эўразьвяз. Яны нас шпыняюць, а мы за свае грошы іх абараняем. Я і кажу: плаціце грошы – будзем далей абараняць. Ня будзе грошай – у нас няма магчымасьцяў».