40 гадоў таму ў СССР нарадзіўся Дзень палітвязьня
У гэты дзень палітвязьні савецкіх лягераў і турмаў дамовіліся правесьці ўсеагульную аднадзённую галадоўку. Дату — 30 кастрычніка — выбралі адвольна, узгадвае тагачасны палітзьняволены Сяргей Ханжанкоў. У кастрычніку 1972-га Ханжанкоў сядзеў апошні год — зь дзесяці адмераных — за спробу ўзарваць радыёглушыцель у цэнтры Менску.