28 кастрычніка ў Менску — шэсьце і мітынг, прымеркаваныя да дня памінаньня продкаў. Калёна ўдзельнікаў рухаецца ад гадзіньнікавага заводу да ўрочышча Курапаты, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.