Курбан-Байрам у Сьмілавічах
26 кастрычніка «Свабода» наведала традыцыйныя мусульманскія ўрачыстасьці ў мястэчку Сьмілавічы пад Менскам. Журналістаў папрасілі не здымаць твары ўдзельнікаў сьвяткаваньня. Імам Руслан абу Ахмад Багдановіч патлумачыў, што рабіць чалавечыя выявы лічыцца ўпадабленьнем Богу і грахом. Сёньня ў Сьмілавічах жыве каля 20 мусульманскіх сем'яў.