Мадэратар дыскусіі дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук папрасіў удзельнікаў выказаць свае погляды на прычыны расколу апазыцыі на розныя сілы і прапанаваў варыянты:
- Яны настолькі моцныя, што мяркуюць перамагчы самі;
- Яны настолькі слабыя, што ня вераць у перамогу і таму працуюць на сябе;
- Яны маюць прынцыпова розныя каштоўнасьці, якія немагчыма аб”яднаць;
- Прычына - асабістыя амбіцыі лідэраў;
- Супраць аб'яднаньня мэтанакіравана працуюць спэцслужбы;
- Раскол выкліканы замежнымі спонсарамі;
- Гэта слушная тактыка – больш плённа ісьці асобнымі калёнамі;
Аляксандар Лукашук назваў яшчэ адну магчымую прычыну, якая выклікала асаблівае зацікаўленьне ў бірманскіх палітыкаў: гэта карма.
Намесьнік старшыні Руху за Свабоду Алесь Лагвінец казаў, што ў першую чаргу апазыцыя падзеленая на прарасейскую і празаходнюю, аб’яднаньне адбудзецца тады, калі ў грамадзтве насьпее адпаведная патрэба. Паводле палітыка і палітоляга, беларусы ніколі ня мелі такога ўзроўню дабрабыту, як пры Лукашэнку. Што ў прынцыпе, беларускае грамадзтва не гатовае да пераменаў, апазыцыя слабая, а «радыкалы» выдаюць жаданае за рэальнае.
Былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Людміла Гразнова ў цэлым згаджалася з Лагвінцом. Паводле яе, апазыцыя падзеленая: 1) на тых, хто працуе з грамадзтвам і 2) на тых, хто змагаецца з Лукашэнкам. Другую групу Гразнова назвала радыкальнай. А маўклівыя акцыі, якія адбыліся ўлетку 2011 году, былі шкодныя, улады выкарысталі іх на сваю карысьць. Паводле яе, байкот падрывае легітымнасьць дзяржаўных інстытутаў і, як і іншыя радыкальныя дзеяньні, грае на руку Расеі. Палітык лічыць, што ўлада цяпер вымушаная ісьці на рэформы, Эўропе трэба больш працаваць з намэнклятурай, а апазыцыя павінна працаваць над мадэрнізацыяй сыстэмы.
Тады мадэратар Аляксандар Лукашук перапытаўся: «Гэтая мадэрнізацыя павінна адбывацца пры Лукашэнку ці пасьля яго?» Людміла Гразнова: «Ня ведаю».
Былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў з «Эўрапейскай Беларусі» быў катэгарычны ў дачыненьні да ўладаў. Паводле яго словаў, у сьнежні 2010 году рэжым прайшоў «пункт незвароту», любая імітацыя лібэралізацыі будзе зноў і зноў заканчвацца яшчэ больш жорсткімі рэпрэсіямі. Прычынай падзелу ў апазыцыі ён бачыць не скіраванасьць на Захад ці Расею, а стаўленьне да рэжыму, наколькі ён рэфармавальны. Паводле Атрошчанкава, улады праводзяць жорсткую лінію рэпрэсіяў, апазыцыі між іншага трэба змагацца за вызваленьне палітвязьняў, і «любая супраца з рэжымам сёньня ёсьць амаральная».
Іншыя ўдзельнікі таксама казалі, што прарасейскай апазыцыі ў Беларусі практычна няма, «за выключэньнем маргінальных групаў», што Лукашэнка страціў падтрымку грамадзтва, а разам з гэтым і легітымнасьць, і любыя заклікі ўмацоўваць яго інстытуты ўлады «ўваходзяць у супярэчнасьць з працэсамі ў грамадзтве».