У гэтыя дні ў выступах Аляксандра Лукашэнкі ды іншых высокапастаўленых чыноўнікаў багата запэўніваньняў у тым, што эканамічная сытуацыя ў Беларусі стабільная, што дэвальвацыі ў блізкай будучыні не прадбачыцца і высокай інфляцыі баяцца ня варта. Але чым больш гэтых заспакаяльных слоў, тым меней ім веры ў многіх людзей, якія на працягу мінулых гадоў шматкроць пераконваліся: калі ўлады часта загаварылі пра стабільнасьць — рыхтуйся да ўзрушэньняў і катаклізмаў.
Палітычныя ўзрушэньні ў Беларусі, якія могуць стаць вынікам эканамічных праблемаў, прадбачыць неўзабаве наш слухач Антон Гольдэнберг з Полацку, зь ліста якога пачну сёньняшнюю размову. Спадар Антон піша:
«Мяркуючы па тым, як людзі ішлі на нядаўнія выбары (а большасьць галасаваць не хадзіла — для мяне гэта відавочна), у нас набліжаюцца новыя часы — вольныя ды бурныя. А адным з найбольш цікавых для мяне пытаньняў зьяўляецца чарговая ідэя-фікс Лукашэнкі пра 500 даляраў сярэдняга заробку. У мяне тут два варыянты адказу: альбо гэта перадвыбарчае „заклінаньне зьмеяў“, пустая прапаганда, якая пасьля выбараў сама сабой змоўкне; альбо — прамы і адкрыты загад Нацбанку друкаваць грошы без усялякага супынку. Калі гэта сапраўды так, то нас зноў чакае вяртаньне ў 2011 год. Ці я памыляюся?
А ўвогуле, на маю думку, задушыць інфляцыю — гэтага ўжо для сёньняшніх уладаў замала. З уступленьнем Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю настаў такі час, што без глыбінных структурных зьменаў, без прыватызацыі ды мадэрнізацыі нам не абысьціся. А што такое мадэрнізацыя? Гэта — новыя прадпрыемствы і новыя тэхналёгіі. Яны цяпер востра неабходныя, бо зараз на бальшыні беларускіх заводаў выкарыстоўваецца яшчэ савецкая тэхніка. Абсталяваньне зношана настолькі, што, здаецца, у любы момант можа разваліцца. А энэргіі і сыравіны адсталыя тэхналёгіі патрабуюць у разы болей, чым на Захадзе. І што нас у такім разе можа чакаць у будучыні, калі нічога не мяняць? Прызнацца, мне сорамна за беларусаў...».
Сапраўды, спадар Антон, беларуская вытворчасьць робіцца ўсё больш неканкурэнтаздольнай на замежных рынках. А інвэстыцыі, новая тэхніка, тэхналёгіі — пераважна на Захадзе. Таму правесьці мадэрнізацыю эканомікі без нармальных стасункаў з заходнімі краінамі практычна нерэальна. Аляксандар Лукашэнка, відавочна, гэта ўсьведамляе. Але яшчэ больш, чым эканамічная адсталасьць, яго, верагодна, палохае магчымая страта асабістай улады ў выніку лібэралізацыі. На карысьць чаго ён робіць выбар — відавочна. Беларускі зьнешні гандаль трымаецца пераважна на экспарце калійных угнаеньняў ды нафтапрадуктаў, вырабленых з чужой (і не заўсёды легальна атрыманай) сыравіны.
Аўтар наступнага ліста Аляксандар Лешык з Баранавічаў на ўласным прыкладзе дасьледаваў стыль і мэтады працы беларускіх чыноўнікаў. Пра свой досьвед слухач распавёў у лісьце на «Свабоду». Спадар Аляксандар піша:
«Гэты год, як вядома, выдаўся дужа ўраджайны на яблыкі. Але куды іх падзець? Я вырашыў прадаць дзяржаўным нарыхтоўшчыкам. Хоць і капеечны прыбытак, але ўсё ж... Ды тут аказалася ўсё ня так проста. Запатрабавалі даведку, што маю сад. Ня будзе даведкі — цана на 12 працэнтаў ніжэйшая. Пайшоў у домакіраўніцтва па даведку. Там адказалі: „Сёньня ня маем часу, каб паехаць да вас і паглядзець на сад. Прыходзьце заўтра“. Назаўтра прыехала супрацоўніца, паглядзела, пераканалася, што яблыні ў наяўнасьці, яблыкаў багата — і выдала паперку з дазволам на здачу 300 кіляграмаў. Але з паперкай гэтай яшчэ трэба зьвярнуцца ў гарвыканкам, у службу „Адно вакно“. На трэці дзень зьвярнуўся туды. Запатрабавалі пісаць заяву на імя мэра. Зрабілі ксэракопію пашпарта — ну, нібы я які падазроны зламысьнік. І загадалі стаяць у чарзе. Людзей шмат, некаторыя ня вытрымалі гэтага прыніжэньня і сышлі. Чыноўніца тым часам сабрала стос папераў і пайшла падпісваць на другі паверх — да пана начальніка. А яму няма часу разьбірацца з нашымі яблыкамі. Спусьцілася адтуль і кажа: „Прыходзьце заўтра, тады ён і падпіша вашы паперы“.
І вось толькі на чацьвёрты дзень пасьля ўсіх хаджэньняў і прыніжэньняў я атрымаў даведку. А цэны ж на яблыкі дзяржава ўсталявала капеечныя: адзін дзень па 400 рублёў за кіляграм прымаюць, другі раз — па 350.. Дык атрымліваецца, што ўвесь даход мала перавышае выдаткі на бэнзін. Адно суцяшэньне, што яблыкі не змарнуюцца, а пойдуць на карысьць людзям.
Увогуле, уражаньні ад гэтай гісторыі самыя непрыемныя. Дробнае пытаньне, а колькі валакіты. Раздражняе ўсё: нават міліцыянты на ўваходзе ў выканкам, якія ахоўваюць гэтых бюракратаў ды лайдакоў».
Вельмі паказальная гісторыя, спадар Аляксандар. Цэлая гурма высокааплатных чыноўнікаў на працягу чатырох дзён вырашаюць, ці варты шараговы грамадзянін Лешык таго, каб за свае ўласнаручна вырашчаныя і сабраныя яблыкі атрымаць падвышаную на 12 працэнтаў цану. Трэба меркаваць, складаную працэдуру чыноўнікі прыдумалі дзеля таго, каб не дапусьціць так званых непрацоўных даходаў: раптам спадару Лешыку ўзбрыдзе ў галаву нажыцца не на сваіх, а на суседзкіх яблыках. Давайце прыкінем, пра якія звышдаходы гаворка — на варце якіх дзяржаўных інтарэсаў стаяць чыноўнікі? Такім чынам, за свае 300 кіляграмаў яблыкаў спадар Аляксандар мог атрымаць у лепшым выпадку 120 тысяч рублёў (такую зьдзеклівую цану выставіў на яблыкі дзяржаўны нарыхтоўшчык — 400 рублёў за кіляграм). Без даведкі за гэтыя ж яблыкі заплацяць каля 106 тысяч. Такім чынам, цана ўсіх чыноўніцкіх намаганьняў (іхніх даведак, подпісаў, чэргаў, выездаў з аглядам у сады) — 14 тысяч рублёў (кошт дзьвюх бутэлек ня самага дарагога піва).Пры гэтым на аплату працы саміх чыноўнікаў за гэтыя чатыры дні зь бюджэту пайшлі сотні і сотні тысяч рублёў.
Шмат крытычных заўваг, прапаноў і пажаданьняў даслала наша слухачка Натальля Фігероева зь Менску. У сваім лісьце яна піша:
«Вашы „Падарожжы Свабоды“ па глухіх вёсках зь нешматлікім кансэрватыўным насельніцтвам, дзе ніколі нічога не вырашалася, прапаную зьвесьці да мінімуму, альбо і ўвогуле спыніць. Замяніце іх на сур’ёзныя аналітычныя перадачы аб палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў нашых суседзяў, найперш — ва Ўкраіне і дзяржавах Балтыі. Пра Расею можаце не расказваць: пра гэта можна даведацца і па тэлебачаньні.
Давайце эфірны час для выступу прадстаўнікам палітычных партый і сур’ёзных грамадзкіх рухаў (у тым ліку і нелюбімых вамі Лібэральна-дэмакратычнай і Камуністычнай партыяў). Наладжвайце дыскусіі паміж імі па актуальных пытаньнях.
А навошта вы паўтараеце архіўныя запісы 15-гадовай даўніны? Вы дэкляруеце, што для вас важнае меркаваньне радыёслухачоў. Але няўжо нехта са слухачоў прасіў вас запаўняць эфір гэтымі архівамі? Няўжо няма сучасных тэмаў? Дайце ў такім разе больш магчымасьцяў рэгіянальным карэспандэнтам, стварыце магчымасьць радыёслухачам для выхаду ў жывы эфір.
...Несумненна, ёсьць у вас і цікавыя перадачы („Праскі Акцэнт“, „Экспэртыза Свабоды“ ды іншыя). Але ў цэлым напрошваецца выснова аб прыкметным уплыве правінцыялізму не без таталітарнага мысьленьня».
Выглядае, спадарыня Фігероева, што вы сур’ёзна цікавіцеся палітыкай і эканомікай, пільна сочыце за аналітычнымі праграмамі. Але ў многіх нашых слухачоў іншыя зацікаўленьні і густы. Некаторыя, наадварот, лічаць, што аналітыкі на «Свабодзе» зашмат, што трэба болей расказваць пра будзённыя патрэбы і праблемы простага чалавека, у тым ліку ў глухіх вёсачках, дзе, як вы пішаце, «нічога не вырашаецца». Атрымліваем мы просьбы і пра паўторную трансьляцыю архіўных запісаў — тых, якія мелі ў свой час шырокі грамадзкі розгалас і сталі значным набыткам нацыянальнай гісторыі і культуры. Пажаданьні і зацікаўленьні гэтай часткі аўдыторыі мы таксама мусім улічваць. Таму імкнёмся шукаць разумны балянс — каб у эфіры былі і палітычныя дыскусіі, і сур’ёзная аналітыка, і жывыя рэпартажы пра жыцьцё далёкіх ад палітыкі людзей.
Свае пажаданьні наконт зьместу праграмаў «Свабоды» выказаў таксама Мікалай Скуратовіч з Горадні. Ён піша:
«Знайдзіце час для перадачы, прысьвечанай нашай архітэктуры. У Беларусі шмат замкаў, касьцёлаў, цэркваў. Усе яны пабудаваныя ў розныя гістарычныя эпохі ў розных стылях. Тут і клясыка, і готыка, і барока. Ёсьць вельмі цікавыя помнікі — напрыклад, царква ў Мураванцы, Ракаўскі касьцёл. Цікава ведаць, хто іх будаваў, якія гістарычныя асобы іх наведвалі ў мінулым...»
Адметная прыпіска, якой суправаджаецца ліст: «Сапраўднае імя і адрас указваю, але ў эфіры іх прашу не называць». Раблю як просіце, спадар Мікалай: прозьвішча ваша для эфіру зьмяніў, каб ніхто не даведаўся, што вы цікавіцеся архітэктурай і слухаеце «Свабоду».
І на заканчэньне — кароткі ліст зь Віцебску, ад слухача, які не назваўся, а падпісаўся як «Сівы настаўнік».
«Дзякуй вам за перадачы, у якіх праўдзіва асьвятляецца наша жыцьцё, — піша слухач. — Нам тут цяпер вельмі цяжка жывецца: пэнсіі, заробкі, цэны, самадурства і бескантрольнасьць начальнікаў — пра ўсё гэта вы ведаеце і расказваеце ў сваіх перадачах. Таму дасылаю вам у архіў проста малюнкі, па якіх бачна, як мы тут на месцах змагаемся.
З павагай — Сівы настаўнік».
Разам зь лістом слухач даслаў некалькі плякатаў і карыкатур выбарчай тэматыкі, размножаных на ксэраксе. Слоганы на гэтых малюнках адпаведныя: «Ложь терпеть устал народ — потому даёт бойкот», альбо «Выбіралі, маўчалі, цярпелі — і дачакаліся». Выкананыя малюнкі яўна не прафэсійным мастаком, а аматарам, зь мінімальнай затратай уласных сродкаў. Хутчэй за ўсё, чалавек хаця б такім чынам захацеў выказаць уласны пункт гледжаньня на тое, што адбываецца ў краіне.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by