13 дзён таму, 9 кастрычніка, Аляксандар Лукашэнка падчас інтэрвію паабяцаў, што дазволіць Ірыне Халіп свабоднае перамяшчэньне, у тым ліку паездкі ў Маскву. «Я ўжо прыняў рашэньне. Бачыце, дыктатура таксама можа быць добрай. Ніякі іншы прэзыдэнт ня змог бы вырашыць усё наўпрост зараз, я змог», — пахваліўся Аляксандар Лукашэнка і прапанаваў журналісту брытанскай газэты The Independent Яўгену Лебедзеву гэтым жа вечарам адвезьці Ірыну Халіп у Маскву.
Паводле Ірыны Халіп, брытанскі журналіст шчыра паверыў словам беларускага лідэра, а вось яна адпачатку паставілася да іх скептычна:
«Мне пра гэта стала вядома праз 10 хвілін. Бо ад Лукашэнкі Лебедзеў адразу паехаў да мяне і сказаў: „Зьбірайся, паехалі ў Маскву. Ты — вольная, цябе выпусьцілі“. А калі ехаў да мяне, пасьпеў пазваніць майму галоўнаму рэдактару Дзьмітрыю Муратаву, і той таксама патэлефанаваў і сказаў, што чакае мяне ў Маскве. Але я ім патлумачыла, што ня трэба ўсур’ёз успрымаць словы гэтага чалавека. Калі б я была забойцам, то мяне б маглі хутка вызваліць, як тых забойцаў падпальшчыка, якіх на адной нарадзе Лукашэнка загадаў вызваліць, і адразу міліцэйскі аўтамабіль разьвёз іх па дамах. Але я не забойца, а журналіст».
Ірына Халіп у красавіку 2010 году была асуджаная на 2 гады зьняволеньня з адтэрміноўкай на два гады за ўдзел у масавых забурэньнях 19 сьнежня 2010 году. Журналістка ня мае права пакідаць Менск без дазволу крымінальна-выканаўчай інспэкцыі, мусіць зь вечара да раніцы быць дома, у любы момант да яе з праверкамі могуць прыйсьці — і прыходзяць — міліцыянты. 15 кастрычніка, ужо пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з журналістам The Independent, Ірына Халіп адзначалася ў міліцыі, і ні пра якія зьмены ў яе статусе ёй не паведамілі:
«Вось я ў мінулы панядзелак, калі там была і адзначалася, запытала: „А вы пра словы Лукашэнкі чулі?“ Мне адказалі: „Які Лукашэнка? Для нас ягоныя словы нічога ня значаць, мы выконваем прысуд. Вось ёсьць прысуд, ёсьць штамп, ёсьць подпіс. І гэта для нас кіраўніцтва для дзеяньня“».
Сама без дазволу ехаць на вакзал і сядаць у цягнік «Менск — Масква» Ірына Халіп ня хоча, бо лічыць, што гэта можа пагоршыць яе становішча, бо з пункту гледжаньня закону гэта будзе азначаць, што яна спрабуе ўцячы. «Такога падарунку я ім не зраблю», — кажа журналістка расейскай «Новой газеты». Ірына Халіп мяркуе, што калі б улада мела ўпэўненасьць, што з Масквы яна ня вернецца, то яе, магчыма, ужо б сапраўды выпусьцілі. Але назаўжды яна зьяжджаць ня хоча. «Тут мой дом, мая сям’я, мая праца», — кажа Ірына Халіп і працягвае працаваць, як і раней, не выяжджаючы зь Менску. Ірына распавяла, што зараз разам з калегамі, карэспандэнтамі «Новой газеты» ва Ўкраіне і ў Маскве, яна рыхтуе артыкул пра скандальна вядомага грузінскага палітычнага актывіста Гіві Таргамадзэ:
«Ужо нават загаловак ёсьць — «Правакідзэ».
Ці рыхтуе міліцыя дакумэнты на вызваленьне Ірыны Халіп ад пакараньня? Супрацоўніца крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Партызанскага РАУС, дзе стаіць на ўліку журналістка, ад размовы адразу ўхілілася:
Карэспандэнт: «У вас на ўліку журналістка Ірына Халіп. Між тым ёсьць інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі, у якім ён...»
Інспэктар: «Ніякіх камэнтароў я даваць ня буду, званіце ў прэсавую службу гарадзкой міліцыі».
Мой званок у прэс-службу менскай міліцыі меў такі ж вынік. Міліцыянт сказаў, што не займаецца такой тэмай, і паклаў слухаўку.
Ірына Халіп кажа, што яе працягваюць трымаць фактычна ў закладніках, як і іншых палітвязьняў. Між тым вызваліць яе можна гэтак жа проста, як выходзілі на волю палітвязьні — праз указ аб памілаваньні, кажа журналістка.

Які Лукашэнка? Для нас ягоныя словы нічога ня значаць, мы выконваем прысуд