Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутат Мігальскі піша турэмшчыку Каваленкі


Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Марэк Мігальскі накіраваў ліст на імя кіраўніка Віцебскай папраўчай калёніі.

Эўрадэпутат непакоіцца станам здароўя Сяргея Каваленкі і просіць даць магчымасьць мэдыкам аказаць неабходную мэдычную дапамогу палітвязьню, паведамляе незалежная газэта «Народная воля»:

Вось што піша Марэк Мігальскі начальніку калёніі Віталю Агністыкаву:

«Як стала мне вядома, Сяргей Каваленка, прысуджаны да 25 месяцаў турэмнага зьняволеньня за парушэньне ўмоваў адбываньня пакараньня, і які адбывае гэты тэрмін у вашым установе, 7 чэрвеня 2012 быў пераведзены з карантыну ў атрад. Пры гэтым не было праведзена абсьледаваньне стану здароўя С. Каваленкі, на падставе якога можна было б пераканацца ў магчымасьці Каваленкі працаваць у атрадзе.

Я хачу нагадаць, што Сяргей Каваленка з 19-га сьнежня 2011 г. праводзіў галадоўку, якая нанесла моцную школу яго здароўю. Ён моцна схуднеў, у яго дрэнна працуе падстраўнікавая залоза, зьявіліся праблемы з працай стрававальнай сыстэмы і нырак. У апошні час у яго моцна зацяклі ногі, што можа сьведчыць пра праблемы з сардэчна-сасудзістай сыстэмай. Сытуацыя, якая склалася, пагражае не толькі яго здароўю, але і жыцьцю.

Прашу паінфармаваць мяне аб прычыне пераводу Сяргея Каваленкі ў атрад без належнага абсьледаваньня стану здароўя.

Я заклікаю забясьпечыць Сяргею Каваленку доступ да незалежнага лекара-адмыслоўца і належную мэдыцынскую дапамогу, якая ўключае па меры неабходнасьці і шпіталізацыю. Хачу нагадаць, што мэдычная дапамога — гэта адно з асноўных правоў, гарантаваных зьняволеным Канвэнцыяй Правоў Чалавека, падпісанай Беларусьсю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG