Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расіяне хочуць Абаму


Найноўшае апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае Левада-цэнтрам, паказала, што 40% расейцаў ведаюць, што прэзыдэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у гэтым годзе.

На думку 42% рэспандэнтаў, нацыянальным інтарэсам Расeі ў большай ступені адпавядае перамога на выбарах Барака Абамы. Такога меркаваньня прытрымліваюцца, у першую чаргу, прыхільнікі «Справядлівай Расеі» (49%), масквічы і пецярбуржцы (51%).

Толькі 4% апытаных перакананыя, што для Расеі больш выгадная перамога Міта Ромні. Часьцей за астатніх пра гэта заяўляюць прыхільнікі ЛДПР (10%). Нямала і такіх, якія лічыць, што для Расеі гэтае пытаньне не зьяўляецца прынцыпова важным (31%).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG