Усе нашы цывілізацыйныя праблемы мы церпім дзеля ўтульнасьці рускамоўных. «Тожа дземакраты» і «тожа беларусы» баяцца мовы, як савецкі турыст на выезьдзе: «Я жа там нічыво не пайму». Гэтая боязь нашмат глыбей, чым жаданьне перамен. Перамен хочацца розумам, а страх мовы сядзіць недзе ў гіпофізе, сярод іншых комплексаў непаўнавартасьці нашага глыбока правінцыйнага чалавека.
Нам сапраўды ўтульней пачувацца крыху рабамі і пры гэтым наракаць на сваё рабства, чым вызваліцца. Беларускамоўны беларус пачуваецца свабодным, але трэба не забываць, што другі бок свабоды – адказнасьць, пэўны цяжар. Быць роўным з расейцам, палякам ці немцам, але пры тым узваліць на сябе місію прадстаўляць сваю краіну, нацыю, культуру, бо ў табе бачаць тваю Беларусь.
Нам сапраўды ўтульна ўяўляць сваю краіну часткай Расейскай імпэрыі: тулякі, пермякі, мінчане, кацярынбуржцы, валагодцы... Дзякуючы скрозь расейскаму целіку многія так і пачуваюцца. Нічога ня трэба рабіць. Але пры гэтым... прагнуць перамен. Уявіце сабе рух «Европейская Вологодчина» ці кампанію «Говори правду» ў Таганрогу ці рух «За свободу» ў Кацярынбургу... Там таксама ёсьць праціўнікі дзейных губэрнатараў, але на агульную сытуацыю іх дзейнасьць уплывае ня больш, чым дзейнасьць нашых кампаніяў і рухаў. Чаму? Таму што і ня мусіць. Паводле прыроды сваёй.
Нам сапраўды ўтульна змагацца за перамены, глыбока ў душы іх ня хочучы. Мова – наш галоўны ўнутраны дыскамфорт. І гэта праўда, якую вам пацьвердзіць кожны беларускамоўны, які штодня перажывае гэты дыскамфорт у краме, у транспарце, у паліклініцы... Там сёньня праходзіць лінія фронту ў гэтай вайне за перамены. І калі ў цырульні беларускамоўны дэмакрат сустракае свайго калегу з апазыцыйнай кааліцыі, які пасуе перад рускамоўнасьцю асяродзьдзя, яны, гэтыя двое, апынаюцца па розныя бакі гэтай лініі фронту.
І колькі б пасьля яны не дэкляравалі адзінства дэмакратычных сілаў, гэтае адзінства немагчымае – на ўзроўні гіпофіза. Бо насамрэч адзін зь іх змагаецца за незалежнасьць краіны і наступныя за ёй дэмакратычныя эўрапейскія каштоўнасьці, а другі – за ўтульнасьць быць дэмакратам у расейскай правінцыі.
За гэтыя 18 гадоў мы разгубілі ўсё, што магло б нас аб'ядноўваць і ўзмацняць, што было б для нас каштоўнасьцю, якая не ператварылася ў пустаслоўе, мы страцілі ўсе аўтарытэты і каардынаты, якія некалі нешта значылі. У беларускай дэмакратыі больш няма нічога сьвятога. Апроч мовы. Гэтую каштоўнасьць згубіць проста немагчыма. Яна застаецца галоўным крытэрам адрозьненьня апазыцыі і ўлады, дэмакратыі і сатрапства, незалежнасьці і правінцыйнасьці, культуры і сэрвіроўкі царскага стала.
І калі сёньня я чытаю старонку вядомага апазыцыйнага палітыка ці знанага дэмакратычнага журналіста ў фэйсбуку па-расейску, я гіпофізам адчуваю, што мы па розныя бакі гэтай лініі фронту. Мы гаворым на розных мовах: я на прыніжанай у Беларусі, але роднай мне мове дэмакратыі, ён – на навязанай яму сіламоц мове каляніяльнае дыктатуры.