Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Каваленка


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

3 кастрычніка на вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адкажа актывіст КХП-БНФ, былы палітвязень Сяргей Каваленка.

Сяргей Каваленка, беларускі грамадзкі актывіст, сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Нарадзіўся 16 студзеня 1975 году, паводле адукацыі інжынэр-праграміст. Каваленка — прыватны прадпрымальнік, займаўся рамонтам памяшканьняў на замову. Бацька дваіх дзяцей — Валянціна (7 гадоў) і Вікі (1 год).

На праваслаўныя Каляды, 7 студзеня 2010 году, Каваленка павесіў бел-чырвона-белы сьцяг на 40-мэтровай навагодняй ёлцы ў Віцебску. За гэта яму прысудзілі 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (гэтак званая «хімія»).

Другі раз Каваленку затрымалі, абвінаваціўшы ў парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня. З 19 сьнежня 2011 году Каваленка на знак пратэсту трымаў галадоўку. 24 лютага 2012 году судзьдзя Першамайскага райсуду Віцебску Алена Жук асудзіла Сяргея Каваленку на зьняволеньне ў калёніі агульнага рэжыму тэрмінам на 2 гады і 1 месяц. Каваленка працягваў сваю галадоўку, якая толькі праз шмат тыдняў была спыненая шляхам прымусовага кармленьня. Адбываў пакараньне ў Магілёўскай калёніі.

25 чэрвеня Каваленка напісаў заяву на імя Лукашэнкі аб памілаваньні. У звароце не было прызнаньня віны, толькі словы: «Прашу вас мяне памілаваць». Сяргей кажа, што яго схілялі напісаць такі зварот, угаворвалі, кідалі ў штрафны ізалятар агулам на 34 дні.
XS
SM
MD
LG