Гэтымі днямі ў швэдзкім горадзе Гётэборг праходзіць традыцыйны кніжны кірмаш. Сёлета на ім прадстаўлена адразу некалькі кніг беларускіх пісьменьнікаў. Лана Вілебранд — пра пяць кніг беларускіх аўтараў, якія былі выдадзеныя ў Швэцыі ў перакладах менавіта зь беларускай мовы.
У кастрычніку 2008 года выдавецтва «Рамус» выпусьціла першую кнігу, якая была перакладзеная з беларускай на швэдзкую, без пасярэднічаньня расейскамоўнага падрадкоўніка, як тое было раней. Беларускі першынец ёсьць лірычным зборнікам Барыса Пятровіча «Фрэскі» у перакладзе Дзьмітрыя Плакса. Журналіст, драматург, перакладчык, мастак, пісьменьнік Дзьмітры Плакс цяпер працуе прад’юсэрам і драматургам у Радыётэатры Швэдзкага радыё (Першы нацыянальны канал) і такім чынам, займае стратэгічную пасаду, што тычыцца магчымасьцяў выкарыстоўваньня радыё як сродку папулярызацыі літаратурных твораў. Пасада пасадай, але без якасных твораў і якасных перакладаў немагчыма было б «прасунуць» беларускіх аўтараў на Першым нацыянальным, на якім за апошні час пастаўлена ажно 4 п’есы (слухайце ў інтэрнэце)!
Як «Фрэскі» сустрэлі ў Швэцыі? «Рамус» разьмясьціў на сваім сайце некалькі водгукаў рэцэнзэнтаў: «Фрэскі трымаюцца на даверы і сьцьверджаньні здольнасьці мовы пранесьціся праз цела, аловак, думкі. Насуперак усяму. З неадкладным вынікам» — Йені Тунедаль, «Афтонбладет». «Мадэрніст, такога ж кшталту, як Маякоўскі і Бруна К. Эйер — глыбокі рамантык, які не пазьбягае ні асабістага, ні палітычнага» — Кайса Эбэр Ліндстэн, «Гётеборгс-Постен».
Першы друк не абышоўся без скандалу. Часопіс «Спрокціднінген», прысьвечаны мове, надрукаваў артыкул пра першы пераклад з беларускай пад двухсэнсоўнай назвай «З беларускай на швэдзкую без пасярэднікаў» — і, як высьветлілася, сьвядома апусьціў імя перакладчыка. Быццам вось гэтакая прыродная з’ява. Не было перакладаў з беларускай, і вось, з’явіліся. Якія роля і месца перакладчыка? Пасьля даволі бурнай дыскусіі ў сродках масавай інфармацыі, у якой прынялі ўдзел многа прафэсійных перакладчыкаў, часопіс унёс імя Дзьмітрыя Плакса ў тэкст на сайце і публічна ў газэце папрасіў прабачэньня.
У 2011 годзе «Рамус» выпусьціў яшчэ адзін твор Барыса Пятровіча ў перакладзе Дзьмітрыя Плакса — «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Выдавецтва піша пра зьмест: «Плошча расказвае мноствам галасоў гісторыю каханьня, барацьбы, страху і рэальнасьці пры дыктатуры».
Літаратурная аглядальніца адной з найбуйнейшых швэдзкіх газэт «Сьвенска Дагбладет» Йоганна Ліндблад піша, што «аповесьць ёсьць непрыемна актуальнай, бо дыктатура Лукашэнкі пасьля апошніх „выбараў“ (двукосьсі Ліндблад) у Беларусі 19 сьнежня 2010 году пачала выкарыстоўваць яшчэ больш жорсткія мэтады, каб прымусіць маўчаць апазыцыю». Ліндблад прапануе цёпла папляскаць выдавецтву, якое прадставіла швэдзкім чытачам настолькі актуальнага аўтара. Пераклад Дзьмітрыя Плакса называецца ў рэцэнзіі «эмпатычным, дакладным», але выказваецца і пажаданьне некаторых моўных паправак у тэксьце… Шкада, што гэты камэнтар па-простаму стаіць у тэксьце, трохі амёбны і нейкі дзяжурны, як быццам крытык лічыць, што нешта падобнае трэба напісаць, калі перакладчык ня мае швэдзкую мову роднай.
Мове наогул даецца шмат увагі ў камэнтарах. Лёс беларускай мовы за савецкім часам і яе стан сёньня чырвонай ніткай праходзіць праз аповесьць, і для многіх швэдзкіх рэцэнзэнтаў у гэтым ёсьць найцікавейшы кампанэнт твору.
«Аўганец» Васіля Быкава, у перакладзе «Вэтэран», выдадзены ў тым жа важным для беларускай кнігі ў Швэцыі 2008 годзе выдавецтвам «Ruin», якое спэцыялізуецца на перакладной літаратуры. Нільс Хокансан, вядомы перакладчык і творца, дасканала валодае расейскай мовай і вывучыў беларускую пад час працы над творчасьцю Быкава. «Аўганец» гучаў у Швэцыі нават як тэатральная пастаноўка на першым радыёканале.
Ва ўступе да пастаноўкі гаворыцца, што аповесьць Быкава характарызуецца чорным гумарам, «якім часта карыстаюцца людзі, якія жывуць пры дыктатуры, калі нічога іншага не застаецца». Тая ж Йоганна Ліндблад са «Сьвенска Дагбладет» піша, што перакладчык Нільс Хокансан вельмі ўмела перадаў аўтарскі стыль, і ў чытача складваецца адчуваньне блізкасьці да таго, як Ступак — галоўны герой — уяўляе сьвет. Гэтае ўяўленьне, піша рэцэнзэнт, уключае разуменьне аб абсурднай непрадказальнасьці таталітарнай паўсядзённасьці і нязначна малой магчымасьці індывіду ўплываць на сваё жыцьцё.
Паэт Андрэй Хадановіч прадстаўлены ў Швэцыі двухмоўным зборнікам «Вольныя вершы», у перакладзе Дзьмітрыя Плакса. 10 вершаў. Насамрэч вольныя. Без прадмовы і пасьляслоўя. Якія ёсьць. На дзьвюх старонках — паралельныя беларускія і швэдзкія радкі. Вельмі звычайна і часта сустракаецца. У розных моўных камбінацыях. Як і павінна быць. Як і ёсьць ў краінах, дзе «свабодны» азначае проста — не заняты. А ня тое, што не, яшчэ не арыштаваны… Швэдзкаму чытачу трэба добра арыентавацца ў сучаснай інфармацыйнай прасторы, каб зразумець некаторыя радкі вольных вершаў.
«Анталёгія — літаратурнае падарожжа» ёсьць унікальным праектам, на 384 старонках якога прадстаўлена сучасная беларуская літаратура, паэзія, эсэістыка і даецца артыкул з гістарычным аглядам разьвіцьця літаратуры ў Беларусі, пачынаючы са Скарыны. Гэта падарожжа для швэдзкага чытача ў новую для яго літаратурную прастору; гэта падарожжа для беларускіх удзельнікаў, бо анталёгія аздобленая шматлікімі здымкамі і можа стаяць на паліцы як альбом з фотакарткамі і напамінам пра сустрэчы і падзеі ў літаратурнай вандроўцы; гэта падарожжа і для аўтара праекту, Марыі Сёдербэрг, якая сабрала ў адзін том творы тых людзей і здымкі тых мясьцін, якія сталі для яе самой пачаткам каханьня да Беларусі і ператварыліся ў несканчальную працу, каб давесьці да суайчыньнікаў досьвед пра краіну-суседку. Пачатак каханьня да Беларусі — гэта сумеснае падарожжа з Рышардам Капусьцінскім у Пінск, горад, дзе ён нарадзіўся, якое стала першым крокам да таго, што зараз, праз десяць год і незьлічоную колькасьць сустрэч, чытаньняў і перакладаў стала анталёгіяй, у назву якой Марыя вынесла радок з верша Вольгі Іпатавай «Мова ластаўкай жыве ў сэрцах».
Рэцензэнт газэт «Хельсінгборгс дагблад» Гуннар Бэргдаль дзівіцца разнастайнасьці галасоў, якія гучаць са старонак кнігі: «Анталёгія раскідваецца ад чыстага Транстрэмера да справаздачы Сьвятланы Алексіевіч з дэманстрацый пасьля выбараў 2010 году». Рэцэнзія заканчваецца радкамі: «Літаратура як надзея. І як магчымасьць. Са счарнелым беларускім контурам».
Пераклады зробленыя пераважна з беларускай мовы, але некаторыя тэксты таксама з расейскай и польскай. Імёны перакладчыкаў добра вядомыя ў Швэцыі: Андэрс Бадэгорд, Нільс Хокансан, Томас Нідаль, Яніна Арлоў, Дзьмітры Плакс, Кайса Эбэр Ліндстен, і сярод іх — пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан і яго жонка Вераніка.
Зараз, як вы чытаеце гэтыя радкі, я стаю ля стэнда «Беларусь — літаратурнае падарожжа» і, як звычайна, спыняю наведвальнікаў кніжнага кірмашу, каб запытаць, што яны ведаюць пра Беларусь… і спадзяюся, што летняя шуміха, паднятая ў Швэцыі дэсантам мядзьведзікаў, прынамсі, прывяла да таго, што швэдзкая чытаючая публіка даведалася, дзе знаходзіцца Беларусь. Бо пра тое, што там ствараюць цікавыя сучасныя творы, яны могуць даведацца на месцы, узяўшы ў рукі адну з беларускіх кніжак, у перакладзе, або пачуўшы некаторых аўтараў — у арыгінале.
Barys Pjatrovitj, «Fresker». Rámus förlag, översättning från belarusiska av Dmitri Plax. Malmö, 2008

Barys Pjatrovitj «Torget», översättning från belarusiska av Dmitri Plax. Rámus förlag, Malmö, 2011.
У 2011 годзе «Рамус» выпусьціў яшчэ адзін твор Барыса Пятровіча ў перакладзе Дзьмітрыя Плакса — «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Выдавецтва піша пра зьмест: «Плошча расказвае мноствам галасоў гісторыю каханьня, барацьбы, страху і рэальнасьці пры дыктатуры».
Літаратурная аглядальніца адной з найбуйнейшых швэдзкіх газэт «Сьвенска Дагбладет» Йоганна Ліндблад піша, што «аповесьць ёсьць непрыемна актуальнай, бо дыктатура Лукашэнкі пасьля апошніх „выбараў“ (двукосьсі Ліндблад) у Беларусі 19 сьнежня 2010 году пачала выкарыстоўваць яшчэ больш жорсткія мэтады, каб прымусіць маўчаць апазыцыю». Ліндблад прапануе цёпла папляскаць выдавецтву, якое прадставіла швэдзкім чытачам настолькі актуальнага аўтара. Пераклад Дзьмітрыя Плакса называецца ў рэцэнзіі «эмпатычным, дакладным», але выказваецца і пажаданьне некаторых моўных паправак у тэксьце… Шкада, што гэты камэнтар па-простаму стаіць у тэксьце, трохі амёбны і нейкі дзяжурны, як быццам крытык лічыць, што нешта падобнае трэба напісаць, калі перакладчык ня мае швэдзкую мову роднай.
Мове наогул даецца шмат увагі ў камэнтарах. Лёс беларускай мовы за савецкім часам і яе стан сёньня чырвонай ніткай праходзіць праз аповесьць, і для многіх швэдзкіх рэцэнзэнтаў у гэтым ёсьць найцікавейшы кампанэнт твору.
Veteranen av Vasil Bykau. Översättning från belarusiska av Nils Håkansson. Ruin förlaget, 2008.
«Аўганец» Васіля Быкава, у перакладзе «Вэтэран», выдадзены ў тым жа важным для беларускай кнігі ў Швэцыі 2008 годзе выдавецтвам «Ruin», якое спэцыялізуецца на перакладной літаратуры. Нільс Хокансан, вядомы перакладчык і творца, дасканала валодае расейскай мовай і вывучыў беларускую пад час працы над творчасьцю Быкава. «Аўганец» гучаў у Швэцыі нават як тэатральная пастаноўка на першым радыёканале.
Ва ўступе да пастаноўкі гаворыцца, што аповесьць Быкава характарызуецца чорным гумарам, «якім часта карыстаюцца людзі, якія жывуць пры дыктатуры, калі нічога іншага не застаецца». Тая ж Йоганна Ліндблад са «Сьвенска Дагбладет» піша, што перакладчык Нільс Хокансан вельмі ўмела перадаў аўтарскі стыль, і ў чытача складваецца адчуваньне блізкасьці да таго, як Ступак — галоўны герой — уяўляе сьвет. Гэтае ўяўленьне, піша рэцэнзэнт, уключае разуменьне аб абсурднай непрадказальнасьці таталітарнай паўсядзённасьці і нязначна малой магчымасьці індывіду ўплываць на сваё жыцьцё.
Andrej Chadanovitj «Fria verser», översättning från belarusiska av Dmitri Plax. Ersatz, Stockholm, 2011.
Паэт Андрэй Хадановіч прадстаўлены ў Швэцыі двухмоўным зборнікам «Вольныя вершы», у перакладзе Дзьмітрыя Плакса. 10 вершаў. Насамрэч вольныя. Без прадмовы і пасьляслоўя. Якія ёсьць. На дзьвюх старонках — паралельныя беларускія і швэдзкія радкі. Вельмі звычайна і часта сустракаецца. У розных моўных камбінацыях. Як і павінна быць. Як і ёсьць ў краінах, дзе «свабодны» азначае проста — не заняты. А ня тое, што не, яшчэ не арыштаваны… Швэдзкаму чытачу трэба добра арыентавацца ў сучаснай інфармацыйнай прасторы, каб зразумець некаторыя радкі вольных вершаў.
«Språket som svalan bor i dess hjärta». Belarus Litteraturresan — En antologi. Midsommarförlaget 2011.