Сёньня газэты і інтэрнэт-рэсурсы падаюць падрабязнасьці біяграфіі аднаго з двух галоўных падазраваных. Гэта прадпрымальнік Томаш Кжэпэл зь мястэчка Рытка непадалёк ад Прагі. Ён зьяўляецца ўладальнікам і дырэктарам мясцовай фірмы «Carlogic». А 10 гадоў назад Томаш Кжэпэл працаваў гандлёвым прадстаўніком фірмы «Moravia-Chem».
У 2000-2002 гадах паліцыя ўжо расьсьледавала справу гэтай фірмы. Тады мова ішла аб закупцы 700 тысяч літраў тэхнічнага сьпірту і выкарыстаньня яго для вытворчасьці аўтакасмэтыкі. Але аказалася, што частка гэтага сьпірту ўжо тады выкарыстоўвалася для вытворчасьці алькаголю. Проста канцэнтрацыя тады была меншаю.
Якраз таму чэскі друк зьвяртае ўвагу, што практыка вытворчасьці падробнага алькаголю ў краіне ня новая. Паліцыя называе сетку бізнэсмэнаў і чыноўнікаў, якія былі ўлучаныя ў афэру, агромністай пірамідай. Ёсьць прэтэнзіі да мытнай службы.
На сёньня яшчэ ня знойдзена палова зь 15 тысяч літраў небясьпечнага алькаголю, што трапіў на рынак.