Урад Чэхіі ўвёў забарону на экспарт алькагольнай прадукцыі крэпасьцю звыш 20 градусаў – у сувязі з масавымі атручэньнямі мэтылавым сьпіртам, які знаходзіўся ў няякасных моцных напоях.
Пра гэта ў чацьвер увечары абвясьціла чэскае міністэрства аховы здароўя. Забарона будзе адменены пасьля нармалізацыі становішча на рынку алькаголю ў краіне.
У Чэхіі амаль тыдзень дзейнічае і забарона на продаж моцных алькагольных напояў. За апошнія тыдні 23 чалавекі памерлі ад атручэньня мэтылавым сьпіртам, дзясяткі пацярпелі. Выпадкі атручэньня адзначаныя і ў суседніх Славаччыне і Польшчы.
Вядзецца сьледзтва, арыштаваныя падазраваныя ў вытворчасьці атрутных напояў.