«Выбары пад градусам»
Выбарчыя ўчасткі ў гімназіі №3, сярэдніх школах №28 і №11 належаць да розных выбарчых акругаў Віцебску. Але 23 верасьня тут назіраецца адна й тая самая карціна: ахвотных прагаласаваць няшмат, прыходзяць на выбары пераважна людзі сталага веку, у школьных сталоўках прадаюць гарэлку ды іншыя алькагольныя напоі, так што нецьвярозыя выбаршчыкі аб 11-й дня – зусім ня рэдкасьць. Дзяжурныя міліцыянты не зьвяртаюць на гэта аніякай увагі.