«Я таксама хацеў бы, каб у майго сына Мікалая , ва ўсіх маіх сыноў, былі добрыя пэрспэктывы. Яны будуць залежаць ад таго, як будзе разьвівацца наша краіна».
Адказваючы на пытаньне фінскай журналісткі аб тым, якім ён бачыць будучыню свайго малодшага сына Мікалая, Лукашэнка сказаў, што хацеў бы, каб у яго дзяцей, як і ва ўсіх дзяцей на Зямлі, была добрая будучыня.